25 красавiка 2024, Чацвер, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме затрымалі ўкраінскага актывіста Алега Прыходзьку

7
У Крыме затрымалі ўкраінскага актывіста Алега Прыходзьку
АЛЕГ ПРЫХОДЗЬКА
ФОТА: КРЫМ.РЕАЛИИ

Актывіста разам з жонкай павезлі ва ўправу расейскай ФСБ у Сімферопалі.

У анэксаваным Крыме затрыманы праўкраінскі актывіст з Сак Алег Прыходзька. Пра гэта Крым.Реалии паведаміў украінскі палітык з Еўпаторыі, народны дэпутат Украіны сёмага склікання Эдуард Лявонаў.

«Пра гэта паведаміла дачка Алега Прыходзькі. Сказала, што ў сераду ўвечары ўварваліся ў дом і павезлі ў ФСБ бацьку. Павезлі ў чым быў. Прычыны невядомыя, ніякай новай інфармацыі, ні ў сваякоў, ні ў мяне дагэтуль няма», - сказаў Лявонаў.

Затрыманага расейскімі сілавікамі ўвечары ў сераду 9 кастрычніка ў анэксаваным Крыме праўкраінскага актывіста Алега Прыходзьку павезлі ў невядомым кірунку. Таксама затрымалі ягоную жонку Любоў Прыходзьку.

Пра гэта Крым.Реалии паведаміла дачка актывіста Наталля.

Яна распавяла, што дагэтуль не ведае, дзе знаходзяцца ейныя бацькі. «Я нічога не ведаю, не ведаю, куды павезлі. Забралі не толькі бацькі, але і маму», - сказала Наталля.

Паводле інфармацыі карэспандэнта Крым.Реалии, адвакацкую дапамогу сям'і Прыходзькаў будзе надаваць Назім Шэйхмамбетаў.

Затрыманага ў анэксаваным Крыме праўкраінскага актывіста Алегу Прыходзьку супрацоўнікі ФСБ ставяць у віну артыкулы расейскага крымінальнага кодэкса 223.1 (незаконны выраб выбуховых рэчываў) і 205 (тэрарыстычны акт).

Пра гэта Крым.Реалии паведаміў адвакат Назім Шэйхмамбетаў, які выступае абаронцам Прыходзькі.

Паводле ягонай інфармацыі, жонка затрыманага актывіста Любоў Прыходзька праходзіць сведкай у справе.

Паводле інфармацыі Крым.Реалии, Алег Прыходзька цяпер знаходзіцца ва ўправе расейскай ФСБ у Сімферопалі.

Афіцыйных каментароў расейскіх сілавых ведамстваў што да затрымання Прыходзькі няма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках