20 красавiка 2024, Субота, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыходзіць лоўкост Wizz Air

9
У Беларусь прыходзіць лоўкост Wizz Air
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Але пакуль удалося дамовіцца толькі аб адным кірунку.

Міністр транспарту Аляксей Аўраменка пацвердзіў прыход лоўкост-кампаніі ў Беларусь. З вясны Wizz Air пачне лётаць маршрутам Менск-Будапешт, піша tut.by.

Са слоў міністра, Менск - Будапешт - гэта адзіны кірунак, пра які дамовіліся з кампаніяй Wizz Air.

- Нашая мэта - развіццё абласных аэрапортаў, і мы паралельна прапрацоўваем з лоўкост-кампаніямі магчымасць лётаць у абласныя аэрапорты. Усё будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца іх эканоміка. Яны самі прымаюць пастановы аб адкрыцці таго ці іншага маршруту.

Аляксей Аўраменка сказаў, што перамовы Беларусь вядзе «з рознымі лоўкостамі»

Wizz Air працуе галоўным чынам на рынку Цэнтральнай Еўропы, флот кампаніі налічвае 105 самалётаў. Вугорская авіякампанія лётае ў многія гарады Еўропы. Напрыклад, з Вільні авіякампанія дастаўляе пасажыраў на Кіпр, у Грэцыю, Нямеччыну, Данію, Ісландыю, Ізраіль, Нарвэгію дыіншыя краіны. Напрыклад, цяпер у Барсэлону можна купіць білет з Вільні на 3 верасня за 120 еўраў, білет назад на 10 верасня будзе каштаваць блізу 50 еўраў

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках