20 красавiка 2024, Субота, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Побач з аэрапортам аўстрыйскага Лінца грымнуў выбух

Побач з аэрапортам аўстрыйскага Лінца грымнуў выбух
Фота: @chriszeintl

Пацярпелі дзевяць чалавек.

Побач з аэрапортам аўстрыйскага горада Лінц адбыўся выбух, паведамляе газета Nachrichten.

У выніку здарэння былі параненыя дзевяць чалавек, трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пацярпелых даставілі ў лякарні Лінца і Вены.

Выбух грымнуў на смеццеперапрацоўчым прадпрыемстве прыблізна а 8:00 (07:00 паводле Менску), пасля яго адбылося ўзгаранне, удакладняе тэлеканал N-TV.

На месцы здарэння працуюць пажарныя. Прадстаўнік паліцыі удакладніў Nachrichten, што тушэнне пажару можа заняць некалькі гадзін. Пра прычыны інцыдэнту не паведамляецца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках