28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт пра падатковы манеўр: Давядзецца канкрэтна зрэзаць апетыты

11
Экспэрт пра падатковы манеўр: Давядзецца канкрэтна зрэзаць апетыты

Проста «зацягнуць паясы» ўжо не атрымаецца.

Ад падатковага манеўру за 2019 год Беларусь страціла 400 мільёнаў даляраў. Такія ж страты, паводле папярэдніх прагнозаў, чакаюць краіну і ў 2020 годзе, заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, піша kyky.org.

Няцяжка палічыць, што сумарна страты складуць 800 мільёнаў даляраў. Пры гэтым невядома, ці збіраецца Расея кампенсаваць страты. Са слоў Ермаловіча, перамовы ў гэтым пытанні прадаўжаюцца.

Падатковы манеўр у нафтавай галіне Расеі - адно са спрэчных пытанняў для Менска і Масквы. Сутнасць у тым, што ўлады прадугледзелі паступовае абнуленне экспартнага падатку на нафту і павышэнне стаўкі падатку на яе здабычу. Для Беларусі гэта дадатковыя выдаткі праз рост кошту расейскай нафты і зніжэнне экспартных падаткаў на нафтапрадукты. У Менску ацанілі сумарныя страты за шэсць гадоў прыкладна на 11 мільярдаў даляраў.

Што аб гэтых сумах кажуць экспэрты? Гэта шмат ці мала?

Ці ўдараць страты ад падатковага манеўру па беларускай эканоміцы? Пра гэта распавяла акадэмічная дырэктарка цэнтра эканамічных даследаванняў Beroc Кацярына Барнукова.

«З нашага бюджэту ў 2020 годзе плануюць выдаткаваць блізу 25 мільярдаў даляраў. Улічваючы гэтую суму, 400 мільёнаў даляраў - быццам бы няшмат, не трагічна, толькі 1,6% ад агульных выдаткаў. Можна зацягнуць паясы. Ды і вонкавая запазычанасць у нас вылічаецца мільярдамі даляраў, у дачыненні да яе гэтая страта таксама не здаецца вялікай. Усё дзякуючы таму, што пасля апошняга сур'ёзнага крызісу наш бюджэт быў сур'ёзна аптымізаваны з пункту гледжання выдаткаў. Так што залатыя зубы пасля страты гэтых грошай мы здаваць не будзем», - «Але лішнімі, вядома, гэтыя грошы не былі б. Мы цяпер гаворым пра пачатак страт - паводле ацэнак Мінфіна, агулам падатковы манеўр каштавацьме краіне блізу двух мільярдаў даляраў. І вось сума ўжо крытычная, бо дасягае 10% ад усіх нашых бюджэтных выдаткаў. Вось тады давядзецца не зацягваць паясы, а канкрэтна зразаць апетыты», - вярнула нас на зямлю экспэрт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках