20 красавiка 2024, Субота, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-намеснік міністра аховы здароўя: Успрымаў тэлефон як падарунак або сувенір, а не як хабар

12
Экс-намеснік міністра аховы здароўя: Успрымаў тэлефон як падарунак або сувенір, а не як хабар
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ/KP.BY

Бок абвінавачвання мяркуе, што Валерый Шаўчук браў хабары за выдачу рэгістрацыі лекаў.

Прадаўжаецца суд над экс-намеснікам міністра аховы здароўя Валерыем Шаўчуком. 10 кастрычніка ён выказаў сваё меркаванне з нагоды абвінавачвання, якое яму выставілі на папярэднім пасяджэнні, піша kp.by.

Нагадаем, бок абвінавачвання мяркуе, што Валерый Шаўчук браў хабары за выдачу рэгістрацыі лекаў. Яшчэ адзін артыкул, які ставяць у віну Шаўчуку, - махлярства. У абвінавачванні сказана, што ў 2015 годзе ён прыняў ад кіраўніцы прадстаўніцтва італійскай фармацэўтычнай кампаніі Ларысы Рубцовай два падарункі - мабільны тэлефон і скураны партфель. Гэтыя рэчы Рубцова перадала нібыта ў якасці хабару за выдачу рэгістрацыі лекаў і выдачу Міністэрствам аховы здароўя дазволу на рэалізацыю лекаў. Пры гэтым кіраўніца фармацэўтычнай кампаніі нібыта не ведала, што гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю Шаўчука, а той яе пра гэта не папярэдзіў.

«Тыя моманты, якія ёй выгадныя, Рубцова памятае, а тыя, якія не выгадныя, не памятае»

- Я не прызнаю віну, - пачаў сваю прамову Валерый Шаўчук. Кажа ён павольна і ўпэўнена, звяртае ўвагу на кожны эпізод у абвінавачванні. У расповедзе пра сустрэчы з Рубцовай, падчас якіх ён атрымаў той самы мабільны тэлефон і партфель, Шаўчук кажа, што не ведаў загадзя аб тым, што Рубцова прыгатавала падарунак. Са слоў абвінавачанага, Ларыса Рубцова нічога не прасіла, а ён нічога не абяцаў.

- Я ставіўся да яе з сімпатыяй, у нас былі дзелавыя стасункі. Некалькі разоў Рубцова нават частавала мяне вішнёвым пірагом. Сустрэчы насілі кансультатыўны характар, я адказваў на яе пытанні. Я ўспрыняў гэтыя рэчы як падарунак або сувенір. Я не згодны з фармулёўкай пра тое, што Рубцова заведама памылкова меркавала, што гэтыя дзеянні ўваходзяць у кола маёй кампетэнцыі.

Валерый Шаўчук кажа, што Рубцова часта бывала ў міністэрстве, у яе было шырокае кола знаёмых - значыць, сведка не магла не ведаць аб кадравых перастаноўках і пра тое, што ўваходзіць у кампетэнцыю Шаўчука, а што не.

«Ты не ведаў, што Галавач перарабіў мой заказ на сябе і аплаціў яго»

Абвінавачаны здзіўлены таму, што ў сваіх паказаннях сведка Ларыса Рубцова выразна памятае падзеі 3-гадовай даўніны, але не памятае таго, што адбылося нядаўна. У сваіх паказаннях яна ні разу не паказала дакладна, з якімі пытаннямі і праблемамі прыходзіла да Шаўчука.

- Ёсць такое захворванне, як старэчы маразм - гэта не абраза. Гэта калі чалавек памятае, што было ў маладосці, але не памятае, што было ўчора. У нас атрымалася такая сітуацыя: яна памятае, што было два гады таму, але не памятае, што было паўгода таму. Дзіўная няпамятлівасць! Тыя моманты, якія ёй выгадныя, яна памятае, а тыя, якія не выгадныя, не памятае. А сведка Галавач памятае нават тое, чаго не было!

Яшчэ адзін хабар Валерый Шаўчук нібыта прыняў ад заснавальніка фармацэўтычнай кампаніі Алега Галавача. Для таго, каб у яго ліцэнзію на права ажыццяўлення фармацэўтычнай дзейнасці ўнеслі дапаўненні, Галавач прывёз Шаўчуку на дачу мэблю на 2748 рублёў: вітрыны, шафу, камоду.

Абвінавачаны намагае на тым, што гэту мэблю ён заказаў і аплаціў ўласнымі грашыма.

- Пра тое, што Галавач на сваю ініцыятыву перарабіў мой заказ на сябе і аплаціў яго, я не ведаў і не мог ведаць. У кастрычніку 2016 года, калі Галавач прыходзіў на прыём, я не дамаўляўся пра тое, што ён аплаціць мне мэблю. Я не надаваў ніякага садзейнічання ў прыняцці пастановы Міністэрства аховы здароўя аб унясенні дапаўненняў у яго ліцэнзію.

Валерый Шаўчук звяртае ўвагу на недакладнасці ў абвінавачванні:

- Вызначаецца лёс чалавека, таму кожная фраза, якая можа быць вытлумачаная ў якасці коскі ў фразе «пакараць смерцю нельга памілаваць», мае прынцыповае значэнне.

Абвінавачаны мяркуе, што ні следства, ні абвінавачанне не прывяло законных довадаў таго, што ён здзейсніў нейкія дзеянні ў інтарэсах Рубцовай, акрамя яе слоў.

- Няма ні дакументаў, ні аўдыё- або відэазапісаў.

Ларыса Рубцова ў адказ адзначыла, што не ведала, што ўваходзіць у абавязкі Шаўчука - яна прыходзіла да яго, калі гэта рэкамендавала зрабіць Людміла Рэуцкая, начальніца ўправы фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя. Рэуцкую цяпер таксама судзяць за атрыманне хабару.

- Я думала, што Шаўчук можа паўплываць на развязанне пытання. Я падумала, што гэта знаходзіцца ў ягонай кампетэнцыі, - дадала Рубцова.

Суд прадаўжаецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках