18 красавiка 2024, Чацвер, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Будзем абмяркоўваць увядзенне міратворцаў на мяжу Украіны і Расеі

18
Зяленскі: Будзем абмяркоўваць увядзенне міратворцаў на мяжу Украіны і Расеі

Пытанне будзе афіцыйна ўзнятае ў нармандскім фармаце.

Міратворцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый могуць з'явіцца на мяжы Украіны і Расеі на Данбасе, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на прэс-марафоне 10 кастрычніка, паведамляе карэспандэнт gordonua.com.

«Што тычыцца міратворцаў, то падымаецца гэтае пытанне. Я думаю, што гэта адзін з крокаў... які мы будзем, ужо афіцыйна, абмяркоўваць у нармандскім фармаце. Я казаў, што за тое, каб гэтая місія была на мяжы. Можа так быць, што яна з'явіцца на мяжы паміж Украінай і Расеяй... Калі мы з вамі агулам разглядаем міратворцаў, то я іх разглядаю на мяжы Украіны з Расеяй», - сказаў Зяленскі.

Перамовы аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе вядуцца ў трохбаковай кантактнай групе ў Менску (Украіна, Расея, АБСЕ), а таксама ў нармандскім фармаце - з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі. Кіраўнікі дзяржаў нармандскага фармату сустракаліся апошні раз 19 кастрычніка 2016 года ў Берліне.

Прадстаўнікі Украіны, Расеі, ЗША, Нямеччыны і Францыі вядуць перамовы аб размяшчэнні міратворцаў на Данбасе з верасня 2017 года. Кіеў намагае на тым, што міратворцы павінны прысутнічаць на ўсёй тэрыторыі Данбаса, у тым ліку на некантраляваным участку ўкраінска-расейскай мяжы. Масква згодная на размяшчэнне місіі ААН толькі на лініі судакранання.

6 кастрычніка 2019 года памочнік прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў пасля ўзгаднення трохбаковай кантактнай групай ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе «формулы Штайнмаера» заявіў, што шанцы на правядзенне сустрэчы лідараў краін «Нармандскай чацвёркі» растуць.

Зяленскі распавядаў, што палажэнні «формулы Штайнмаера» палягаюць у тым, што закон аб адмысловым статусе асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей пачне дзейнічаць пры ўмове правядзення ў гэтых раёнах мясцовых выбараў згодна з заканадаўствам Украіны і пасля публікацыі справаздачы АБСЕ аб адпаведнасці выбараў стандартам арганізацыі.

«Ніякіх выбараў пад рулямі кулямётаў не будзе і не можа быць», - падкрэсліваў Зяленскі. Ён адзначаў, што ліквідаваная апошняя перашкода на шляху правядзення саміту «Нармандскай чацвёркі».

7 кастрычніка міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка заявіў, што РФ не зацікаўленая ў сустрэчы лідараў нармандскага фармату і шукае падставы, каб не праводзіць яе.

Дата сустрэчы пакуль не вызначаная. 10 кастрычніка Зяленскі паведаміў, што гаварыў з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і тая запэўніла яго, што неўзабаве абмяркуе дату нармандскага саміту з французскім бокам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках