29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Людзі не саромеюцца ў выразах, калі чуюць прозвішча «Лукашэнка»

18
Вольга Нікалайчык: Людзі не саромеюцца ў выразах, калі чуюць прозвішча «Лукашэнка»

Многія ўскладаюць надзеі на апазіцыю.

Рэжысёрка і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Вольга Нікалайчык распавяла прэс-службе грамадзянскай кампаніі аб тым, як прайшоў этап збору подпісаў:

- Высновы пасля заканчэння першага месяца выбарчай кампаніі самыя станоўчыя. Я збірала подпісы за сябе і за іншых актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». Вельмі шмат словаў падтрымкі, людской цеплыні, калі адчынялі дзверы і бачылі тых, хто прадстаўляе альтэрнатыву дзейнай уладзе.

Я атрымала каласальны досвед, я бачыла, як людзі рэагуюць, успрымаюць. Гэта ўспрыманне суправаджалася часам тым, што нас запрашалі ў свае не вельмі багатыя кватэры, і відаць, як цяжка многім менчукам жыць. На жаль, такую сітуацыю я бачыла вельмі часта.

Я сапраўды адчула народную падтрымку, калі цэлымі калідорамі, тамбурамі, жыхары пад'езда выходзілі ставіць за нас подпісы, і тым самым паказвалі, на колькі яны ўжо стаміліся ад гэтай улады. Як толькі хтосьці чуе прозвішча «Лукашэнка» - ён ужо не стрымліваецца ў выразах. На тварах людзей чытаецца тое, як іх дастала гэтая калгасная зграя.

Няхай многія і не гатовыя цяпер да актыўных дзеянняў, але на нас, на апазіцыю, ускладаюць вялікія надзеі. Гэта не проста гучныя словы, гэта горкая праўда. За гэты месяц я бачыла столькі вачэй і сэрцаў, напоўненых болем, роспаччу і надзеяй, што не магу адступіць ад сваёй рашучасці прадаўжаць барацьбу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках