25 красавiка 2024, Чацвер, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскую прэмію ў літаратуры атрымалі пісьменнікі з Польшчы ды Аўстрыі

Нобелеўскую прэмію ў літаратуры атрымалі пісьменнікі з Польшчы ды Аўстрыі

Гэтым разам прэмію ўручылі адразу за два гады.

Пасля перапынку на адзін год Нобелеўскі камітэт назваў адразу двух лаўрэатаў прэміі ў галіне літаратуры. Узнагарода за 2018 год будзе ўручаная польскай пісьменніцы Вользе Такарчук, за 2019 год - аўстрыйцу Петэру Хандке. Пра гэта ў чацвер, 10 кастрычніка, заявіў Нобелеўскі камітэт у Стакгольме, паведамляе «Нямецкая хваля».

З 1901 да 2017 года лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў літаратуры сталі агулам 114 чалавек. У папярэдні раз узнагарода не ўручалася падчас Другой сусветнай вайны. У 2017 годзе найважнейшай міжнароднай прэміі ў галіне літаратуры ўганараваны брытанскі пісьменнік японскага паходжання Ісігура Кадзуа, годам раней - амерыканскі аўтар і выканаўца Боб Дылан. У 2015 годзе Нобелеўскую прэмію атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках