25 красавiка 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгійскі канцэрн зняпраўдзіў чуткі аб будаўніцтве хімічнага завода ў Гародні

5
Бельгійскі канцэрн зняпраўдзіў чуткі аб будаўніцтве хімічнага завода ў Гародні
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кампанія толькі ацэньвае рынак.

На мінулым тыдні шэраг беларускіх СМІ паведамілі, што ў французскім Руане была дасягнутая дамоўленасць пабудаваць завод у выпуску вадкіх угнаенняў на пляцоўцы СЭЗ «Гроднаінвест» у вёсцы Аульс. «Белсат» высветліў, што канцэрн Tessenderlo Group толькі ацэньвае рынак вадкіх мінеральных угнаенняў ва Усходняй Еўропе (у тым ліку ў Беларусі), але ніякай канкрэтнай прапановы яшчэ не агучваў.

Дзяржаўнае выданне «Гродзенская праўда» напісала, што на заводзе нібыта планавалася вырабляць ціясульфат амонію (ATS) - угнаенне, якое ўжываюць для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Намеснік старшыні Гарадзенскага райвыканкама Андрэй Болтрык заяўляў, што ўжо цяпер рыхтуецца абгрунтаванне інвестыцый у праект. Прычым інвестарамі ён называў «французаў», але патэнцыйна зацікаўлены канцэрн знаходзіцца ў Бельгіі.

Журналісты накіравалі запыт непасрэдна ў Tessenderlo Group, каб даведацца акалічнасці. Аднак прадстаўнік канцэрна Фрэдэрык Драйховел запэўніў: гаворка пра дамоўленасці наогул не ідзе.

«У святле шматлікіх публікацый па тэме, што з'явіліся раней, Tessenderlo Group хацеў бы заявіць, што на гэты момант ацэньвае рынак вадкіх угнаенняў у розных краінах Усходняй Еўропы (уключна з Беларуссю). На сёння мы не можам прадставіць ніякай дадатковай інфармацыі», - гаворыцца ў адказе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках