19 красавiка 2024, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў умову, пры якой зноў распусціць Раду

19
Зяленскі назваў умову, пры якой зноў распусціць Раду
Фота: Getty Images

Прэзідэнт Украіны гатовы гэта зрабіць, нягледзячы на большасць ягонай партыі ва ўкраінскім парламенце.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляе, што гатовы распусціць парламент і сваю партыю «Слуга народа», калі яны не будуць знаходзіць кампраміс, паведамляе «Новое время».

Пра гэта ён сказаў у жывым эфіры прэс-марафону ў Кіеве падчас каментару інфармацыі пра раскол у «Слузе народа».

Зяленскі заявіў, што можа распусціць партыю праз год, калі яны «пачнуць есці адзін аднаго».

«Людзі іх выбіралі. Яны перамаглі, дзякуючы мне і дзякуючы таму, што шмат хто з іх нешта значыць. Я не хачу ламаць гэтую партыю. Яны ведаюць маё стаўленне. Калі яны пачнуць есці адзін аднаго - я праз год іх распушчу», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках