24 красавiка 2024, Серада, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве апублікавалі інструкцыю на выпадак аварыі на БелАЭС

2
У Літве апублікавалі інструкцыю на выпадак аварыі на БелАЭС
Фота: Getty Images

Літоўцам раяць набыць процівагазы і таблеткі ёду.

У Літве запрацаваў сайт «Падрыхтоўка да экстрэмальных сітуацый», на якім змешчаныя інструкцыі на выпадак ядзернай або радыелагічнай катастрофы. Паралельна МУС і Служба грамадскай бяспекі выпусцілі буклет аб тым, што рабіць падчас аварыі на АЭС. Буклет выдадзены на чатырох мовах - літоўскай, польскай, расейскай і ангельскай. Сайт працуе пакуль на трох мовах - расейскай, ангельскай і літоўскай. Сharter97.org падрыхтавала агляд інструкцыі на выпадак аварыі на Астравецкай АЭС.

Да аварыі

Дома павінен быць запас ежы і вады на тры дні. Гэта прадугледжана на выпадак, калі пасля аварыі неабходна будзе заставацца дома.

Трэба мець дома рэспіратар або процівагаз, таблеткі стабільнага ёдыду калію для ўсіх сямейнікаў.

Для атрымання інфармацыі ад службаў бяспекі трэба наладзіць свой тэлефон. Зрабіць гэта можна на адмысловым сайце.

Грамадзянам Літвы, якія жывуць у радыусе 30 км ад Астравецкай АЭС або Ігналінскай АЭС, рэкамендуецца сабраць неабходныя рэчы для эвакуацыі. Служба бяспекі склала спіс таго, што спатрэбіцца пры эвакуацыі. У яго ўваходзяць дакументы, фота блізкіх на выпадак, калі іх давядзецца шукаць, запалкі ў непрамакальнай упакоўцы, трохдзённы запас ежы і вады, ліхтарык, аптэчка, маска ад пылу. Згаданыя і цыгарэты - служба бяспекі адзначае, што ў крайніх выпадках цыгарэты можна будзе выкарыстоўваць як аб'ект абмену.

Жыхары, якія жывуць у радыусе 5 км ад АЭС, будуць эвакуяваныя пры ўсякай пагрозе ўзнікнення аварыі - не важна, адбудзецца аварыя ці ўдасца яе пазбегнуць. Для тых, хто жыве ў радыусе 30-100 км ад АЭС, можа ўзнікнуць неабходнасць часовага пераезду на іншае месца жыхарства.

Жыхарам рэкамендуецца скласці «Сямейны план». Ён уключае ў сябе адказы на такія пытанні, як «Дзе можна схавацца ў выпадку небяспекі?», «Калі вам давядзецца з'ехаць, як вы будзеце рабіць гэта - на аўтамабілі, цягніку ці аўтобусе?», «Якія рэчы вы возьмеце з сабой пры эвакуацыі?», «Дзе сустрэнецеся са сваякамі ў выпадку бедства?».

Падчас аварыі

Трэба сачыць за рэкамендацыямі, якія будуць перадаваць па радыё або тэлевізіі. Не выключайце радыё або тэлевізар, каб атрымліваць апошнюю актуальную інфармацыю.

Калі будзе дадзеная рэкамендацыя заставацца ў будынку, трэба замкнуць дзверы, вокны і форткі, дымаадвод, каналы вентыляцыі. Зачыненыя вокны і дзверы абляпіце палімернымі ці папяровымі стужкамі. Пластыкавыя вокны і так дастаткова герметычныя - іх не трэба дадаткова аблепліваць паперай.

Лепш за ўсё схавацца ў падвале дома. Калі склепа няма, лепш заставацца ў сярэдзіне будынка, старацца трымацца далей ад вонкавых сцен або гарышча.

Калі паступіла ўказанне прымаць таблеткі ёдыду калію, іх трэба ўжыць.

Пасля аварыі на АЭС

Прадаўжайце выконваць указанні, якія паступаюць па радыё або тэлевізіі.

Пры ўказанні эвакуявацца трэба выконваць усе распараджэнні адказных службовых асоб.

Калі вы былі на вуліцы, пасля вяртання дадому здыміце сваю вопратку і складзіце яе ў пластыкавы пакет. Пакет шчыльна закрыйце і пакіньце яго за парогам дома ў двары ці ў іншым паказаным месцы. Прыміце душ.

Усе прадукты павінны захоўвацца ў лядоўні або ў шчыльна закрытым посудзе, шкляной тары, металічных скрынках, пластыкавых пакетах.

Пры млоснасці або іншых незвычайных сімптомах трэба звярнуцца да лекара.

Па магчымасці трэба дапамагаць суседзям - асабліва тым, хто не можа паклапаціцца пра сябе сам: немаўлятам, састарэлым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках