25 красавiка 2024, Чацвер, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на выходных

Якім будзе надвор'е на выходных

Прагноз надвор'я па Беларусі на 11 - 13 кастрычніка.

11 кастрычніка варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць вільготная цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы, піша Гідрамет.

Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Уначы на значнай частцы тэрыторыі, удзень у асобных раёнах рэспублікі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+9°С, максімальная ўдзень +9..+15°С. Атмасферны ціск уначы і раніцай будзе расці, удзень істотна не зменіцца.

12 кастрычніка паўночная палова краіны застанецца пад уплывам сістэмы франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, на паўднёвую частку рэспублікі пачне распаўсюдзяцца цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з прасвятленнямі. Пераважна ў паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні сярэдні, уначы на паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+11°С, максімальная ўдзень +11..+18°С, на паўднёвым захадзе да +20°С.

13 кастрычніка рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых няўстойлівых паветраных мас, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы. Надвор'е чакаецца воблачнае з прасвятленнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні сярэдні, уначы ў асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7..+12°С, максімальная ўдзень +11..+18°С, на поўдні да +20°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках