29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што падвяло дарадцу Пуціна

4
Што падвяло дарадцу Пуціна

Менавіта ён быў адным з галоўных распрацоўшчыкаў стратэгіі анэксіі Крыма.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін звольніў Сяргея Глазьева з пасады свайго дарадцы. Цяпер Глазьеў будзе міністрам інтэграцыі і макраэканомікі Еўразійскай эканамічнай камісіі - што, улічваючы малазначнасць самой камісіі ў расейскай палітычнай сістэме, азначае хутчэй ганаровую сінекуру, чым рэальны ўплыў. Не рызыкну сцвярджаць, што палітычная кар'ера аднаго з самых адыёзных прадстаўнікоў пуцінскага рэжыму скончаная - у Расеі любяць «вечна ўчорашніх» і нярэдка зноў вяртаюць іх ва ўладу - але нейкі час Глазьеў Пуціну раіць не будзе, - піша ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў для «Крыма.Реалий».

А ўжо ён яму надаваў парад! Менавіта Глазьеў доўгі час быў у расейскім кіраўніцтве адным з галоўных «спецыялістаў» што да Украіны - магчыма, яшчэ і таму, што нарадзіўся ў Запарожжы і мог пазіцыянаваць сябе ў якасці прадстаўніка «сапраўдных» украінцаў - тых, што жыць не могуць без Расеі.

Як прадстаўніка «сапраўдных» украінцаў, Глазьева не ўзялі ў сваю каманду нават Януковіч з Азаравым - тады, калі правадыры пракрамлёўскай «Партыі рэгіёнаў» выступалі за падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам. Глазьеў на той час быў «зоркай» украінскіх тэлевізійных шоў і з радасцю крытыкаваў там пазіцыю ўкраінскіх кіраўнікоў, якія, на ягоную думку, наогул дамовы не чыталі і небяспекі яе для Украіны - ну, гэта значыць, для паглынання Украіны Расеяй - не ўсведамлялі.

Але па-сапраўднаму раскрыліся «таленты» Глазьева пасля Майдана. Менавіта ён быў адным з галоўных распрацоўшчыкаў стратэгіі анэксіі Крыма і далейшага захопу ўкраінскага усходу. Крымская прамова Пуціна - гэта Глазьеў. Калі не паводле тэксту, то паводле сэнсу: бо менавіта такіх ідэалагічных арыенціраў прытрымлівалася шавіністычная партыя «Радзіма», адным са стваральнікаў якой ён быў.

Глазьева пагубіла тое, што ён заўсёды быў тэарэтыкам, а не практыкам, ды і тэарэтыкам дрэнным, дарма што расейскі акадэмік. Пасля акупацыі Крыма і Данбаса Глазьеў стаў не патрэбны, а спатрэбіліся людзі, здольныя курыраваць і марыянетачныя ўлады, і фінансавыя плыні, і сачыць, каб «героі расейскага свету» не моцна кралі і дзяліліся. Калі стала зразумела, што вайна прыпыненая і пачынаецца рабаванне, Глазьеў стаў ператварацца ў маргінала - на гэтым свяце жыцця яму месца ўжо не знайшлося.

І яго паслалі ў Еўразійскую эканамічную камісію.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках