23 красавiка 2024, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» пра падаражанне паліва: Гэта прадуманая стратэгія

10
«Белнафтахім» пра падаражанне паліва: Гэта прадуманая стратэгія

Як будуць расці кошты паліва для спажыўцоў.

Тактыка падвышэння кошту паліва на капейку незразумелая шматлікім аўтааматарам. Чаму менавіта так? Чаму часцей растуць, чым зніжаюцца? Гэтыя пытанні пракаментаваў намеснік старшыні «Белнафтахім» Андрэй Бунакоў, піша «Онлайнер».

- Скажыце, а кошты паліва для спажыўцоў будуць расці гэтак жа, як і сёлета? - задалі пытанне журналісты.

- Кошты паліва могуць як расці, так і зніжацца, у залежнасці не толькі ад кошту нафты, - адказаў Бунакоў. - Мы праводзім маніторынг коштаў нафтапрадуктаў на найбліжэйшых рынках. Мы пастаўляем нафтапрадукты не толькі для ўнутранага рынку, але і на экспарт, вы ведаеце. Таму гэта комплекснае пытанне. І натуральна, мы гэтай палітыкі, якую выбралі, якая ўжо ва ўсіх на слыху, так і будзем прытрымлівацца.

- А чаму на капейчыну? Што гэта за дзіўная тактыка? - удакладнілі журналісты.

- Для нас гэта не дзіўная тактыка, а прадуманая стратэгія для таго, каб у першую чаргу захаваць эфектыўнасць нашых нафтаперапрацоўчых заводаў. Тым больш ва ўмовах мадэрнізацыі, якая сёння там праводзіцца.

Нагадаем, сёлета паліва таннела тройчы, а даражэла восем разоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках