19 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія ўлады не могуць прапанаваць людзям нічога прывабнага

6
Расейскія ўлады не могуць прапанаваць людзям нічога прывабнага
ФОТА: AP

Новы «Крым» ужо не ўхопіш.

Праблема расейскіх уладаў у тым, што яны не здольныя нічога прывабнага прапанаваць людзям (а на выбарах - выбаршчыкам).

Расейскія ўлады не здольныя нічога прапанаваць і людзям, ад якіх чакаюць «рыўка» і мадэрнізацыі, акрамя забаронаў, уварвання ў прыватнае жыццё, прыпынення дзеяння Канстытуцыі ў частцы грамадзянскіх правоў, збіцця Расгвардыяй, катаванняў у паліцыі, татальнага праслухоўвання, сачэння і перлюстрацыі, піша Дзмітрый Мілін для выдання kasparov.ru.

Грошай зарабіць сваёй працай і сумленным прадпрымальніцтвам улады таксама не могуць прапанаваць, бо ўпэўненыя, што грошы павінны мець толькі тыя, хто ва ўладзе, чыноўнікі ды «сілавікі», а сваё прыўладнае кола дапушчаных да раскрадвання і разбазарвання бюджэтных грошай абараняецца нядопускам астатніх да выбараў і татальнай фальсіфікацыі іх вынікаў.

Канцэпцыя «продажу ўяўнай велічы» прапагандыстамі па ТБ сябе вычарпала.

Новы «Крым» ужо не схопіш.

Перамогу над ІДІЛ у Сірыі і вывад войскаў чацвёртым разам ужо не прадасі.

Мульцікі з новымі няіснымі ракетамі нікога не кранаюць.

Радасці ад таго, што ў Нацыянальных праектах запрацуюць сябры Пуціна і казнакрад з карупцыянерамі, насельніцтва не адчувае, ды і наогул не разумее, каму гэтыя праекты патрэбныя, акрамя тых, хто на іх будзе раскрадаць бюджэтныя грошы.

Ад «тэлевізара», які адцягваў ад «лядоўні», насельніцтва адварочваецца і з цікавасцю пачынае даследаваць змесціва сваіх халадзільнікаў, якіх уладам запоўніць няма чым.

Больш за тое, усякім абяцанням «цара» ніхто не паверыць і ад па-сапраўднаму патрэбных законапраектаў усе будуць чакаць толькі падвохаў і абкрадання.

Гэта тыповая сітуацыя «цунгцванга», калі што ні рабі, што ні кажы - усё пагаршае становішча і рэйтынгі ўлады.

А Расея - гэта краіна, у якой за адно XX стагоддзе здарыліся тры рэвалюцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках