20 красавiка 2024, Субота, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Швэцыі праводзяць пікет супраць назвы «Беларосія»

13
Беларусы Швэцыі праводзяць пікет супраць назвы «Беларосія»

Беларуская дыяспара просіць МЗС Швэцыі зрабіць новую швэдскую назву Беларусі адзінай.

Беларуская дыяспара ў Швэцыі патрабуе ад швэдскага МЗС перастаць называць іх суайчыннікаў «беларасейцамі» і зрабіць новую швэдскую назву Беларусі адзінай, паведамляе «Белсат».

15 кастрычніка таварыства беларускай дыяспары ў Швэцыі «Sveriges Belarusier» плануе зладзіць у цэнтры Стакгольма пікет, на якім будзе заклікаць новага міністра замежных спраў Ан Ліндэ канчаткова выкрасліць з афіцыйнага ўжытку назву Беларусі «Vitryssland». Са слоў арганізатараў, папярэдні міністр МЗС Маргат Вальстрэм (Margot Wallström) цягам некалькіх гадоў пакідала звароты швэдскіх беларусаў пра назву без адказу.

«Мы хочам, каб Ан Ліндэ прадставіла сабе, якое адчуваць, калі цябе кожны дзень блытаюць з іншым народам і асацыююць цябе з краінай, якую ўвесь час апісваюць як галоўную пагрозу бяспецы ў Еўропе. Магчыма, тады яна паставіцца да нашага прызыву больш сур'ёзна», - кажа Леся Руднік, старшыня Рады беларусаў Швэцыі.

Калі БССР (па-швэдску «Vitryssland») у 1991 годзе афіцыйна змяніла назву на «Беларусь», гэта змена ніяк не было зафіксаваная ў швэдскай мове. Швэды прадаўжалі называць Беларусь «Vitryssland», што ў наўпроставым перакладзе азначае «Беларосія», а беларусаў - «vitryssar» («беларасейцы»). Пасля шматлікіх заклікаў беларускай дыяспары Швэдская Акадэмія пагадзілася ўнесці ў швэдскі слоўнік новую назву для беларусаў - «belarusier». Гэтую назву, разам з новай назвай краіны «Belarus» паступова пачалі выкарыстоўваць некаторыя швэдскія СМІ і арганізацыі. Беларуская амбасада ў Швэцыі таксама выкарыстоўвае толькі назву «Belarus». У 2015 годзе швэдскае МЗС пагадзілася ўнесці новую назву «Belarus» у афіцыйны спіс назваў краін, але ў дужках побач са старой. На думку беларусаў Швэцыі, гэтага недастаткова, бо захаванне старой назвы ў дзяржаўным спісе перашкаджае пераходу грамадства да ўжывання новай.

Леся Руднік адзначае, што замяніць адно слова ў мове - нескладана. Паводле яе слоў, гэта ўжо шмат разоў рабілася, калі Сіям памяняў назву на Тайланд, калі Бірму наважылі называць М'янмай, а Цэйлон - Шры Ланкой. На яе думку, тут проста патрэбная палітычная воля.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках