19 лiстапада 2019, aўторак, 1:55
Дзень другі
Рубрыкі

Амбасадарка Вялікабрытаніі заклікала Беларусь скасаваць смяротнае пакаранне

52
Амбасадарка Вялікабрытаніі заклікала Беларусь скасаваць смяротнае пакаранне
ЖАКЛІН ПЕРКІНС

Жаклін Перкінс падкрэсліла, што пры захаванні смяротнага пакарання магчымыя незваротныя памылкі.

Дыпламатка нагадала, што ў 1965 годзе брытанскі парламент часова забараніў вынясенне смяротнага прысуду за забойства і замяніў яго пажыццёвым зняволеннем. Пры гэтым грамадзяне краіны выступалі за захаванне гэтай меры пакарання, паведамляе «Белсат».

«Часам патрабуецца палітычнае рашэнне, каб змяніць грамадскую думку па якім-небудзь пытанні», - заявіла амбасадарка, адзначыўшы, што сёння падтрымка смяротнага пакарання сярод насельніцтва Вялікабрытаніі ўпала ніжэй за 50%.

Жаклін Перкінс падкрэсліла, што пры захаванні смяротнага пакарання магчымыя незваротныя памылкі. Яна таксама адзначыла, што Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, якая дагэтуль прымяняе смяротнае пакаранне.

«Я заклікаю ўрад Беларусі прыняць палітычнае рашэнне аб скасаванні смяротнага пакарання ці аб увядзенні мараторыя на яго прымяненне ў якасці першага кроку», - падагульніла Перкінс.

За апошнія 20 гадоў у Беларусі расстралялі больш за 400 чалавек.