25 красавiка 2024, Чацвер, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Беларусь знаходзіцца ва ўмовах сярэднявечнай Брытаніі

12
Эканаміст: Беларусь знаходзіцца ва ўмовах сярэднявечнай Брытаніі
СЯРГЕЙ ЧАЛЫ

Сёння Беларусі патрэбна буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя.

Развіццё IT-сектара ў Беларусі не прывяло да прагрэсу ў сацыяльна-эканамічнай структуры краіны, а толькі замацавала архаічныя практыкі ўзаемадзеяння ўлады і бізнесу. Такую думку выказаў эканаміст Сяргей Чалы, паведамляе «Белсат». Ён прапанаваў для яе апісання наступную метафару:

«Мы атрымалі саслоўнае грамадства, дзе розныя саслоўі маюць розныя правы і прывілеі. Гэта піраміда, якая кіруецца дэкрэтамі. Унізе піраміды - звычайныя працаўнікі. Для іх існуе дэкрэт №3 (ён жа дэкрэт №1 «пра дармаедства»), асноўная задача якога прымусіць людзей працаваць. Другое саслоўе - гэта малы і сярэдні бізнэс, для якога існуе дэкрэт №7 аб развіцці прадпрымальніцтва. Трэцяе саслоўе - гэта алхімікі. Асабліва ў сітуацыі, калі існуе праблема з казной, калі трэба цуд, алхімікі прыходзяць і кажуць: мы ператворым свінец у золата, але нам патрэбныя льготы. Гэта ПВТ і айцішнікі, для іх існуе дэкрэт №8. Яны здабывалі лічбавае золата», - кажа эканаміст.

На думку Чалага, праблема айцішнага дэкрэта ў тым, што ён падарыў частцы бізнэсу льготы, але не змяніў правілы гульні.

«Самі па сабе новыя тэхналогіі не азначаюць грамадскага прагрэсу. У нас разам з айфонамі і праграмаваннем адноўленая абсалютна архаічная палітычная і сацыяльная сістэмы. Напраўду мы знаходзімся ва ўмовах сярэднявечнай Брытаніі напярэдадні прыняцця Вялікай хартыі вольнасцяў. Вялікая хартыя вольнасцяў пра што была? Пра немагчымасць адвольнага падаткаабкладання, аб немагчымасці пазасудовага пераследу. Гэта тое, чаго ў нас няма. Сёння Беларусі патрэбна буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя», - падкрэсліў эканаміст.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках