28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускіх аптэк знік важны аўстрыйскі прэпарат

12
З беларускіх аптэк знік важны аўстрыйскі прэпарат

Міністэрства аховы здароўя прапануе абысціся аналагам.

Пры некаторых злаякасных новаўтварэннях, напрыклад пры раку малочнай залозы, пацыентам прызначаюць прэпарат «Тамаксіфен». За кошт дзяржбюджэту беларусы забяспечаныя ўкраінскім лекамі. Аднак чалавек можа прымаць прэпарат і іншых вытворцаў – за свой кошт. Так, шмат хто набываў аўстрыйскі «Тамаксіфен-Эбэвэ». Аднак ён знік з аптэк, апавяла tut.by онкапацыентка з Менска.

На рэсурсе tabletka.by сапраўды прапануюць толькі ўкраінскія лекі. Там жа ў раздзеле «пытанне – адказ» людзі рэгулярна пытаюцца, калі ж з'явіцца аўстрыйскі прэпарат. Ім адказваюць, што «лекі набываюцца цэнтралізавана, гэтае пытанне ў кампетэнцыі РУП Белфармацыя».

У Расеі выбар гэтага леку ў аптэках больш шырокі, чым у нас. Напрыклад, прадаецца прэпарат вытворчасці Фінляндыі, Нямеччыны, Расеі.

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун адзначыла, што закупка лекаў за бюджэтныя грошы адбываецца праз электронны аўкцыён і іншыя працэдуры дзяржзакупак. У 2019 г. пераможцам аўкцыёну стаў украінскі вытворца прэпарату «Тамаксіфен». Ім пацыентаў паводле рэцэптаў забяспечваюць бясплатна.

Пры гэтым у нас у краіне зарэгістраваныя яшчэ два «Тамаксіфены» – EBEWE (Аўстрыя) і EGIS (Вугоршчына). Прэпарат вытворчасці Нямеччыны і Фінляндыі ў Беларусі не зарэгістраваны.

Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, «Тамаксіфен-Эбэвэ» ёсць у РУП «Белфармацыя» для адтэрмінаванага абслугоўвання пацыентаў паводле рэцэптаў лекара. Гаворка ідзе пра тое, што калі ў чалавека ёсць рэцэпт на аўстрыйскі «Тамаксіфен-Эбэвэ», то ён можа прыйсці ў сваю аптэку, замовіць яго і лекі прывязуць са склада цягам некалькіх дзён.

Ва ўстанове адзначаюць, што чарговая пастаўка «Тамаксіфена-Эбэвэ» чакаецца ў лістападзе 2019 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках