23 красавiка 2024, aўторак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы аднавілі вынаходніцтва Леанарда да Вінчы праз 500 гадоў

1
Навукоўцы аднавілі вынаходніцтва Леанарда да Вінчы праз 500 гадоў
ФОТА: GRETCHEN ERTL

Дапамагла ім у гэтым 3D-друкарка.

Група даследчыкаў з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута ў ЗША высветліла, наколькі быў трывалы мост, праект якога распрацаваў Леанарда да Вінчы. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на выданне Live Science.

Навукоўцы з дапамогай 3D-друкаркі вырабілі 126 блокаў для мадэлі моста, якая была ў 500 разоў меншай за арыгінальную канструкцыю даўжынёй 280 метраў. Хоць да Вінчы не ўказваў, які будаўнічы матэрыял павінен выкарыстоўвацца, адзіным прыдатным і даступным у той час рэсурсам быў камень. Мадэль прадэманстравала, што такі мост мог трымацца пад уласным цяжарам і не меў патрэбу ў рэчыве, якое змацоўвала камень.

Мост да Вінчы быў у 10 разоў даўжэйшы за іншыя масты таго часу, аднак меў толькі дзве апоры і адну арку. Пры гэтым вышыня канструкцыі з'яўлялася дастатковай для таго, каб пад ёй маглі праплываць невялікія судны.

Праект быў распрацаваны Леанарда для султана Асманскай імперыі Баязіда II, які хацеў пабудаваць мост паміж Канстанцінопалем і суседнім раёнам Галата. Паколькі ў рэгіёне часта адбываюцца землятрусы, вынаходнік прадугледзеў спецыяльныя апоры паабапал моста, каб стабілізаваць канструкцыю пры папярочных зрушэннях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках