19 красавiка 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што беларусы змятаюць з паліцаў у «чорную пятніцу»

6
Што беларусы змятаюць з паліцаў у «чорную пятніцу»

І колькі плануюць выдаткаваць на распродажах сёлета.

Большасць беларусаў – 89% – ведаюць, што такое «чорная пятніца», а траціна ўжо пастанавіла, што менавіта набудзе на распродажах сёлета. Пра гэта сведчаць звесткі даследавання партала black-friday.global, у якім паўдзельнічалі пакупнікі з 55 краінаў, піша tut.by.

«Чорная пятніца» – традыцыйны дзень распродажаў, які праходзіць у канцы лістапада. Першапачаткова ён з'явіўся ў ЗША, дзе чорная пятніца прыпадае на наступны дзень пасля Дня падзякі (чацвёрты чацвер лістапада), а потым распаўсюдзіўся па ўсім свеце. У 2019 годзе ён выпадае на 29 лістапада.

Эксперты black-friday.global адзначаюць, што, згодна з іх унутранымі звесткамі, продажы ў «чорную пятніцу» ў Беларусі вырастаюць на 1138%. Паводле гэтага паказніка недалёка ад нас апынуліся Швэйцарыя (+1246%) і Фінляндыя (+1130%). А з вялікім адрывам наперад вырвалася Нямеччына – +2418%. У сярэднім у свеце продажы вырастаюць на 663%. Так што мы абганяем сярэднесусветны паказнік у два разы.

Летась сярэдняя зніжка ў Беларусі ў «чорную пятніцу» склала 54%. Гэта крыху менш, чым у 2017-м, калі сярэдняя зніжка была роўная 56%. Між тым пакупнікі чакаюць ад крамаў сярэдніх зніжак 62%. Крамы краінаў-суседак у асноўным прапануюць больш шчодрыя распродажы: у Расеі – 57%, ва Украіне – 64%. А ў Польшчы зніжкі ў «чорную пятніцу» апынуліся меншыя, чым у нас – у сярэднім 49%.

Паводле звестак апытання партала, сярэднестатыстычны беларус плануе выдаткаваць на распродажы 300 рублёў (прыкладна 147 даляраў). Лідар тут – ЗША, дзе ўдзельнікі распродажаў плануюць выдаткаваць 485 даляраў. Пры гэтым 36% беларускіх рэспандэнтаў ужо вызначыліся, што менавіта хочуць набыць на распродажы сёлета.

Часцей за ўсё падчас «чорнай пятніцы» беларусы набываюць вопратку, абутак, касметыку і парфуму, побытавую тэхніку і дзіцячыя тавары. А вось электроніка, на якую прыпадае значная частка продажаў у некаторых краінах, напрыклад Швэйцарыі ці Бразіліі, у беларускі топ-5 не патрапіла.

А вось як праходзіла «чорная пятніца» ў беларускіх крамах летась.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках