23 красавiка 2024, aўторак, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянеры супраць Лукашэнкі

68
Пенсіянеры супраць Лукашэнкі
Иллюстрационное фото

А якімі ільготамі карыстаюцца на пенсіі нашы суседзі?

Пахваліцца вялікай колькасцю ільгот беларускія пенсіянеры не могуць, піша tut.by.

Асноўныя ільготы былі адабраныя ў іх падчас кіравання Лукашэнкі. А якімі ільготамі карыстаюцца на пенсіі нашы суседзі?

Расея: зніжкі на транспарт і авіяквіткі і магчымасць выйсці на пенсію на паўгода раней

Федэральныя ільготы для расейскіх пенсіянераў вельмі падобныя на тыя, што ёсць у Беларусі. Гэта вызваленне ад падатку на нерухомасць і зямлю, а таксама ад падаходнага падатку на матэрыяльную дапамогу і падарункі ад былых працадаўцаў, зніжкі і субсідыі на аплату «камуналкі». Але пры гэтым у жыхароў розных рэгіёнаў могуць быць свае лакальныя пенсійныя льготы. Напрыклад, маскоўскія пенсіянеры могуць бясплатна ездзіць у гарадскім транспарце, бясплатна заказваць і рамантаваць зубныя пратэзы, а таксама атрымліваць туры на санаторна-курортнае лячэнне. А пенсіянерам, якія жывуць на Далёкім Усходзе, прадстаўляюцца субсідаваныя дзяржавай авіябілеты на пэўныя маршруты. Пры гэтым расейскія пенсіянеры могуць манетызаваць ільготы - гэта значыць, атрымаць замест іх суму, закладзеную на гэтую ільготу ў бюджэце.

Акрамя таго, з 2019 года ў Расеі таксама пачалі падвышаць пенсійны ўзрост. Ён будзе павялічвацца на паўгода кожны год датуль, пакуль не дасягне 65 гадоў для мужчын і 60 - для жанчын. Але пры гэтым для тых, хто паводле старых правілаў найбліжэйшым часам павінен быў стаць пенсіянерам, таксама ўвялі некаторыя ільготы. Па-першае, тыя, хто павінен быў выйсці на пенсію ў найбліжэйшыя два гады, атрымалі магчымасць аформіць пенсію на шэсць месяцаў раней свайго новага пенсійнага ўзросту. Па-другое, некаторыя федэральныя і рэгіянальныя пенсійныя ільготы (напрыклад, па падатку на нерухомасць і зямлю, бясплатны праезд, зніжка на лекі і гэтак далей) будуць дзейнічаць паводле старога пенсійнага ўзросту - з 60 гадоў для мужчын і 55 для жанчын.

Па-трэцяе, людзі ў перадпенсійным узросце (імі ў Расеі ўважаюцца тыя, каму засталося пяць гадоў да выхаду на пенсію) штогод могуць браць два дадатковыя аплачваемыя выходныя дні на праходжанне дыспансерызацыі. І па-чацвёртае, за звальненне або адмову браць на працу чалавека ў перадпенсійным узросце пагражае адміністрацыйная і нават крымінальная адказнасць. У Беларусі такая ільгота для людзей перадпенсійнага ўзросту таксама ёсць: прадпрыемствы не могуць звольніць чалавека, якому да выхаду на пенсію засталося два гады (калі ён, вядома, не парушае працоўную дысцыпліну).

Украіна: бясплатны праезд і зніжкі на «камуналку»

Ільгота, якая ёсць ва ўсіх украінскіх пенсіянераў, - гэта бясплатны праезд у гарадскім транспарце. Акрамя таго, пенсіянеры, старэйшыя за 60 гадоў, могуць абмяняць жыллё на тое, што будзе размешчанае бліжэй да іх сваякоў. Іншыя ільготы прадугледжаныя толькі асобным катэгорыям пенсіянераў. Напрыклад, так званыя дзеці вайны (тыя, хто нарадзіўся ў 1945 годзе ці раней) могуць атрымаць 25%-ю зніжку на аплату «камуналкі», а ветэраны працы (мужчыны з працоўным стажам мінімум 40 гадоў і жанчыны з працоўным стажам мінімум 35 гадоў) вызваляюцца ад зямельнага падатку, могуць бясплатна зрабіць зубное пратэзаванне ці атрымаць тур у санаторый.

Дарэчы, цяпер ва Украіне разглядаюць прапанову прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага цалкам вызваліць малазабяспечаных пенсіянераў, старэйшых за 70 гадоў, ад аплаты «камуналкі».

Польшча: зніжкі на праезд і бясплатныя лекі

Палёгка на праезд з'яўляецца ў польскіх пенсіянераў з 65 гадоў. Канкрэтная сума зніжкі залежыць ад рэгіёну, але агулам гэта блізу 50%. Таксама з 75 гадоў палякі могуць не плаціць за кабельную тэлевізію і радыё. А яшчэ з 75 гадоў польскія пенсіянеры маюць права бясплатна атрымліваць лекі, уключаныя ў складзены ўрадам спіс. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Польшчы, у 2018 годзе пенсіянерам было выдадзена 40 мільёнаў упаковак бясплатных лекаў.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках