25 красавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына спыняе экспарт зброі ў Турцыю

5
Нямеччына спыняе экспарт зброі ў Турцыю

Пастанова прынятая на фоне турэцкай вайсковай аперацыі ў Сірыі.

У сувязі з вайсковай аперацыяй Турцыі ў Сірыі ўрад ФРГ спыніў экспарт зброі Анкары. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Мас (Heiko Maas) у інтэрв'ю газеце Bild am Sonntag у суботу, 12 кастрычніка, піша «Немецкая волна».

«З улікам турэцкага наступу на паўночным усходзе Сірыі ўрад ФРГ больш не будзе даваць дазвол на прадукцыю вайсковага прызначэння, якую Турцыя можа задзейнічаць у Сірыі», - падкрэсліў міністр замежных спраў. Сябра NATO Турцыя з'яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам зброі з Нямеччыны.

Турэцкае войска 9 кастрычніка пачало аперацыю ў Сірыі супраць сіл самаабароны сірыйскіх курдаў (YPG), якую Анкара ўважае саюзнікам забароненай у Турцыі Курдскай працоўнай партыі (КПП). За два дні дагэтуль, 7 кастрычніка, ЗША абвясцілі пра вывад сваіх вайскоўцаў з прымежных раёнаў Турцыі і Сірыі, тым самым адкрыўшы Анкары шлях да наступу.

У ЕЗ і ЗША групоўка YPG таксама прызнаная тэрарыстычнай, але аб'яднанне «Дэмакратычныя сілы Сірыі» (SDF), якое ўзначальваецца ёю з'яўляецца важным хаўруснікам Вашынгтона ў барацьбе з баевікамі «Ісламскай дзяржавы». Сусветная супольнасць рэзка крытыкуе дзеянні Турцыі ў Сірыі.

Анкара мае намер стварыць у паўночных рэгіёнах Сірыі ўздоўж сваёй мяжы так званую зону бяспекі, вычышчаную ад сіл самаабароны сірыйскіх курдаў і баевікоў тэрарыстычных груповак, і рассяліць там да 2 млн сірыйскіх уцекачоў, якія цяпер знаходзяцца ў Турцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках