25 красавiка 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцкая царква прызнала права Канстанцінопаля даваць аўтакефалію Украіне

11
Грэцкая царква прызнала права Канстанцінопаля даваць аўтакефалію Украіне

Гэта рашэнне адкрывае магчымасці для яе супрацоўніцтва з Праваслаўнай царквой Украіны ва ўсіх сферах.

Праваслаўная царква Грэцыі прызнала аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны. Адпаведнае рашэнне было прынятае на пазачарговым саборы іерархаў грэцкай царквы 12 кастрычніка, паведаміў у Facebook звершнік ПЦУ мітрапаліт Епіфаній, піша gordonua.com.

«Удзячны майму брату ў Хрысце, на чале Святога сінода царквы Грэцыі Добраславеннаму архіепіскапу Афінскаму і ўсёй Элады Іераніму і братам архірэям, якія сёння на пасяджэнні сабора іерархаў падтрымалі пазіцыю і пайшлі следам кананічным і гістарычным рашэнням Сусветнага патрыярхату, што адкрывае магчымасць паўнавартаснага ўзаемадзеяння паміж дзвюма нашымі памеснымі аўтакефальнымі цэрквамі ва ўсіх сферах», - напісаў ён.

Епіфаній адзначыў, што Грэцыю і Украіну аб'ядноўвае «шмат старонак гісторыі, дружбы і супрацоўніцтва».

«Усталяванне поўнага еўхарыстычнага яднання і афіцыйных стасункаў паміж памеснымі цэрквамі Грэцыі і Украіны - яшчэ адна старонка, якая навекі будзе ўпісаная ў нашу гісторыю і нашы сэрцы!» - дадаў ён.

Арцыбіскуп ПЦУ Яўстрацій паведаміў у Facebook, што, паводле папярэдняй інфармацыі, за прызнанне аўтакефаліі ПЦУ прагаласавала 72 удзельніка сабора, трое аддалі галасы супраць.

Праваслаўная царква Украіны была створаная на аб'яднальным саборы 15 снежня 2018 года, у якім узялі ўдзел усе архірэі Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, а таксама два архірэі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. 5 студзеня 2019 года сусветны патрыярх Варфаламей падпісаў томас аб аўтакефаліі ПЦУ, а 6 студзеня ўручыў яго звершніку ПЦУ мітрапаліту Епіфанію ў Стамбуле.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках