29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як Хрушчоў у ААН чаравіком стукаў

45
Фотафакт: Як Хрушчоў у ААН чаравіком стукаў

«Чаравічная дыпламатыя» савецкага генсека ў адным фота.

У рубрыцы «Салідарнасць» «Гісторыя аднаго фота» - аповед пра «Чаравічную дыпламатыю» савецкага генсека.

12 кастрычніка 1960-га, у адзін з дзён пасяджэння XV асамблеі ААН, здарыўся скандал з удзелам савецкай дэлегацыі. Ён трывала ўвайшоў у гісторыю дзякуючы неардынарнаму ўчынку савецкага генсека Мікіты Хрушчова.

За шэсць дзесяцігоддзяў гэтая гісторыя абрасла легендамі і выдумкамі. І сёння многія пачынаюць сумнявацца, а ці быў той чаравік, якім Хрушчоў нібыта стукаў па трыбуне ААН, пагражаючы «прагніламу Захаду» «кузькінай маці».

Для пачатку звернемся да агульнавядомага факта. У той дзень асамблея разглядала пытанне, у якім фармаце абмяркоўваць унесены дэлегацыяй СССР праект дэкларацыі аб неадкладнай і поўнай ліквідацыі каланіялізму.

Інцыдэнт здарыўся падчас выступу філіпінскага сенатара Ларэнца Сумулонга, калі той прапанаваў: раз ужо зайшла гаворка аб дэкаланізацыі, то неабходна ставіць пытанне і пра лёс краін Варшаўскай дамовы, якія знаходзіліся пад уплывам СССР, а таксама пра каланізаваныя царскай Расеяй азіяцкія краіны.

У гэты момант выйшаў з сябе Хрушчоў і пачаў стукаць чаравікам па стале ў знак пратэсту супраць слоў філіпінскага сенатара.

КАРЫКАТУРЫ І КОМІКСЫ, АПУБЛІКАВАНЫЯ Ў ЗАХОДНІХ СМІ ПАСЛЯ СКАНДАЛЬНАГА ПАСЯДЖЭННЯ. У РЭАЛЬНАСЬЦЬ ПЕРАД САВЕЦКАЙ ДЭЛЕГАЦЫЯЙ СЯДЗЕЛІ НЕ ГАНЦЫ, А ГІШПАНЦЫ

Сёння ў інтэрнэце можна знайсці некалькі здымкаў савецкага генсека з чаравіком на пасяджэнні ў ААН, а таксама карыкатур і нават коміксаў. Некаторыя з фатаграфій маюць відавочныя прыкметы мантажу. Як, напрыклад, фота Хрушчова з чаравіком у руцэ за трыбунай.

ФОТА ХРУШЧОВА, НА ЯКІМ ЯМУ ПРЫМАЛЯВАЛІ ЧАРАВІК. ПАДОБНЫ ЗДЫМАК ПУБЛІКАВАЎ TIME
АРЫГІНАЛЬНЫ ЗДЫМАК БЕЗ ЧАРАВІКА

Як сцвярджалі пазней відавочцы падзей, Хрушчоў не выходзіў на трыбуну ААН з чаравіком у руцэ. Ён стукаў ім па стале савецкай дэлегацыі ў зале пасяджэнняў у момант выступу філіпінца.

Між іншым, пра гэта ў інтэрв'ю падрабязна распавядаў Міхаіл Белавусаў, які прадстаўляў на той асамблеі Украінскую ССР:

- Паколькі Сумулонга тут жа падтрымалі амерыканцы і іншыя краіны класічнага каланіялізму, гэта вывела з сябе Хрушчова. І падчас аднаго з наступных такіх выступаў, які частка залы сустрэла апладысментамі, ён замест таго каб грукаць кулакамі, раптам здымае свой чаравік і пачынае грукаць ім.

Гэта значыць, у гэтым выпадку чаравік быў выкарыстаны для таго, каб узмацніць гукі пратэсту як контраргумент супраць апладысментаў. Гэта было хутчэй выпадковасцю, чым чымсьці запланаваным або наўмысным. Прычым былі версіі, што спачатку ён так моцна стукаў кулакамі, што траўмаваў руку, і толькі потым дастаў чаравік.

Украінскі дыпламат развянчаў і міф пра пагрозу прадэманстраваць Захаду «Kuzma's mother». Са слоў Белавусава, у ААН савецкі лідар не згадваў «кузькіну маці»

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках