25 красавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Планета Сатурн устанавіла новы рэкорд у Сонечнай сістэме

4
Планета Сатурн устанавіла новы рэкорд у Сонечнай сістэме

У Сатурна цяпер 82 вядомыя спадарожнікі, якіх аказалася больш, чым у Юпітэра.

Каманда навукоўцаў на чале з астраномам Інстытута навукі Карнегі Скотам Шэпардам выявіла 20 новых спадарожнікаў на арбіце вакол Сатурна, у выніку агульная іх колькасць у планеты дасягнула 82, піша segodnya.ua.

Такім чынам, Сатурн стаў рэкардсменам па колькасці спадарожнікаў, апярэдзіўшы Юпітэр, у якога іх «усяго» 79. Планету з коламі можна па праве назваць «каралём месяцаў» у Сонечнай сістэме.

Гэтыя натуральныя спадарожнікі раней не былі выяўленыя праз іх невялікі памер. Кожны з іх мае дыяметр блізу 5 кіламетраў. Большасць з іх круцяцца вакол колавай планеты ў кірунку, процілеглым кручэнню (рэтраграднае), і толькі тры арбіты спадарожнікаў арганізаваны ў адваротным кірунку (праграднае).

«Вывучэнне арбіт гэтых месяцаў можа выявіць іх паходжанне, а таксама інфармацыю пра ўмовы асяроддзя Сатурна падчас яго фармавання», - заявілі ў Інстытуце навукі Карнэгі.

Каманда змагла зафіксаваць спадарожнікі з дапамогай тэлескопа Subaru на Гаваях. Уражлівая колькасць спадарожнікаў Сатурна зусім не азначае, што Юпітэр страціў лідарства. Даследчыкі ў 2018 годзе абвясцілі пра адкрыццё 12 новых спадарожнікаў вакол Юпітэра. Верагодна, іх хаваецца яшчэ больш, і «барацьба» за карону працягнецца.

Раней Інстытут Карнегі праводзіў конкурс, каб назваць некаторыя з спадарожнікаў Юпітэра. Цяпер будзе праведзены аналагічны конкурс, каб прыдумаць прыдатныя імёны для новых месяцаў Сатурна. Паводле правілаў натуральныя спадарожнікі Сонечнай сістэмы павінны быць названыя ў гонар багоў з інуітскай, нарвежскай і гальскай міфалогіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках