19 красавiка 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Артэфакты проста на газоне»: Менчукі знайшлі чарапкі на перакапанай набярэжнай

4
«Артэфакты проста на газоне»: Менчукі знайшлі чарапкі на перакапанай набярэжнай

Журналісты запыталіся ў археолагаў, што гэта.

«На Зыбіцкай пры пракладцы нейкіх камунікацый раскапалі культурны пласт і можна збіраць артэфакты простая на газоне», - паведамілі ў сацсетках. Tut.by удакладніў, якія работы там вядуцца.

Аўтар «Памяць Сікоры» апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter фатаграфію чарапка, які быў знойдзены на месцы земляных работ на Зыбіцкай.

«Чарапкі валяліся на паверхні. Здаецца капалі нейкую траншэю глыбінёй сантыметраў на 70-100 міні-экскаватарам без аніякага праекту раскопак, хаця відавочна тут ахоўныя зоны на земляныя працы», - удакладніў ён.

Фатограф выявіў сляды работ уздоўж набярэжнай ракі Свіслач, ад моста на вуліцы Максіма Багдановіча да моста на Янкі Купалы.

ФОТА: TUT.BY

Археолаг Аляксандр Мядзведзеў з Інстытута гісторыі НАН Беларусі - адзін з тых, хто курыруе працы ў гістарычным цэнтры Менска. Ён паабяцаў удакладніць інфармацыю па гэтай сітуацыі.

Спецыяліст адзначае, што на Зыбіцкай перыядычна праходзяць працы, за якімі Інстытут гісторыі вядзе нагляд.

ФОТА: TUT.BY

- З апошняга, за чым назіралі, - праца электрасетак, яна павінна была скончыцца 3 кастрычніка, - распавядае археолаг. - Зараз, магчыма, выконвалася нейкае добраўпарадкаванне. Знаходкі на Зыбіцкай сустракаюцца часта, і гэта нядзіўна: там багаты культурны пласт, плюс штосьці прывозілі сюды ў пазнейшыя гады, калі засыпалі гразкія месцы, змагаліся з паводкай. Мы абследуем месца работ, забіраем тое, што каштоўнае - тое, што можна датаваць. Але ўсё, што з'яўляецца там з зямлі, забраць нельга.

На фотаздымках, акрамя глінянага асколка, можна ўбачыць фрагменты кафлі.

- Яшчэ бачныя фрагменты, на якіх стаіць таўро - гэта абломкі каналізацыйных керамічных труб. Усё гэта прадметы сярэдзіны ХХ стагоддзя, - дадаў спецыяліст.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках