29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны пра адносіны з Бэрлінам і Парыжам: Напруга адчуваецца

13
Кіраўнік МЗС Украіны пра адносіны з Бэрлінам і Парыжам: Напруга адчуваецца
ВАДЗІМ ПРЫСТАЙКА

Пасля апублікавання размовы Зяленскага з Трампам з боку Захаду прысутнічае «перабольшаны эмацыйны складнік».

Кіраўніцтва Францыі і Нямеччыны пакрыўдзілася пасля згадкі іх у гутарцы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Укринформу», якое выйшла 12 кастрычніка, выказаў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка, піша gordonua.com.

Яго спыталі, наколькі вялікую шкоду нанесла абнародаванне стэнаграмы гутаркі Зяленскага з Трампам стасункам Украіны з Францыяй і Нямеччынай.

«Мне здаецца, з боку нашых заходніх партнёраў тут прысутнічае трохі перабольшаны эмацыйны складнік. Крыўда не вылілася ў нейкія радыкальныя формы, але пэўнае напружанне ўсё ж такі адчуваецца», - сказаў ён.

Дыпламат заявіў, што не вельмі верыць, «што лідары краін такія чуллівыя».

«Хутчэй, тут мае месца пэўная штучнасць і пэўнае жаданне выкарыстаць гэты момант. ...Мы даўно жартавалі з калегамі, што наша прафесія вымірае, таму што лідары пачалі мець зносіны паміж сабой наўпрост, але нават мы не думалі, што так хутка дэталі іх зносін стануць вядомыя шырокай грамадскасці», - адзначыў Прыстайка.

Пасля апублікавання стэнаграмы тэлефоннай размовы 25 ліпеня Трампа і Зяленскага стала вядома, што амерыканскі лідар крытыкаваў Нямеччыну, заяўляючы, што яна нічога не робіць для Украіны, як і ўвесь Еўразвяз агулам. І Зяленскі пагадзіўся з яго сцвярджэннем «на 100%». Згадваўся таксама прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

У Еўразвязе заявілі, што дапамога Украіне была «беспрэцэдэнтнай», бо за пяць гадоў было выдадзена больш €15 млрд.

У нямецкім урадзе адзначылі, што не каментуюць тэлефонныя размовы замежных лідараў, але стаўленне Бэрліна да Кіева не зменіцца.

10 кастрычніка Зяленскі заявіў, што не хацеў нікога пакрыўдзіць і яму не сорамна ні за адно слова, сказанае ў размове з Трампам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках