19 красавiка 2024, Пятніца, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыі БНФ зноў пагражае высяленьне з сядзібы

6
Партыі БНФ зноў пагражае высяленьне з сядзібы

Назапасіліся даўгі па арэндзе.

Сядзіба Партыі БНФ, адна са старэйшых незалежных пляцовак грамадзкага жыцьця, абвяшчае збор грошаў для аплаты арэнды памяшканьня ў Менску.

На гэтыя мэты неабходна сабраць 28 000 рублёў — інакш улады пагражаюць скасаваньнем дамовы. Як зрабіць ахвяраваньні, пакрокава апісваецца на сайце narodny.org.

Апошнія сем гадоў сядзіба БНФ разьмяшчаецца на вуліцы Чарнышэўскага, 3. Сюды партыйцы пераехалі пасьля таго, як улады выціснулі іх зь гістарычнага будынку на вуліцы Варвашэні. Тады дамову арэнды скасавалі падчас правядзеньня маштабнага збору грашовай і рэчавай дапамогі арыштаваным за падзеі Плошчы-2010.

Цяпер самой сядзібе БНФ патрэбная дапамога. Адрозна ад праўладных партый, апазыцыянэры ня маюць ільготных ставак арэнды — як «Белая Русь», БРСМ ці афіцыйныя камуністы.

Фото: RFL/RL

Сядзіба БНФ як незалежная пляцоўка існуе дзякуючы ахвяраваньням людзей. Дзясяткі арганізацый ладзяць тут культурніцкія, моладзевыя, дабрачынныя імпрэзы — канцэрты, творчыя сустрэчы, выставы, дыскусійныя клюбы, прэс-канфэрэнцыі. У сядзібе адбываліся зьезды і сходы дэмакратычных рухаў рознай скіраванасьці. У часы ўзмацненьня рэпрэсій яна застаецца адзіным месцам, дзе можа вольна зьбірацца незалежная грамадзкасьць.

Будынак сядзібы БНФ на Чарнышэўскага, 3 — адзінае адрас у Менску, дзе лунае нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Але без грашовай падтрымкі гэтае месца можа зьнікнуць, — канстатуюць кіраўнікі Партыі БНФ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках