24 красавiка 2024, Серада, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

А дзе «прынцэсы» Пуціна?

А дзе «прынцэсы» Пуціна?

Бельгійская прынцэса Эсмеральда ўзяла ўдзел у экалагічных пратэстах у Лондане.

У Лондане пратэсты экалагічных актывістаў. Забастоўкі седзячы. Паліцыя праводзіць арышты. Высвятляе асобы затрыманых. Раптам, бац! Адна з тых, хто апынуўся ў паліцэйскім фургоне, – бельгійская прынцэса Эсмеральда. Манархія з народам.

А што ў Расеі? Дзе на камеру самадзяржаўе цалуецца з народнасцю, па-сяброўску паляпваючы па абчышчаных кішэнях і беражліва папраўляючы «георгіеўскія стужкі» на грудзях, што ганарацца дзяржавай?

Як сябе адчуваюць нашы «прынцэсы» – дочкі Пуціна? Выходзяць яны да народа? Хоць бы і на пратэсты эколагаў? У Шыесе, Маскве, Падмаскоўі, Нідэрландах, Лондане, іншых гарадах?

Ніколі такога не чулі. Не грукаюць дарагія чаравічкі па пратэставых брукаванках.

Ды калі б і выйшлі ў Расеі, а іх загрэблі ў аўтазак, урэзаўшы па дарозе кулаком у жывот, то вызначыць, што гэта дочкі Пуціна, то-бок крамлёўскія «прынцэсы», не атрымаецца. Таму што яны ў сваёй краіне жывуць пад падробленымі прозвішчамі, выкарыстоўваючы фэйкавыя дакументы. У мэтах бяспекі, зразумела. Нібы шпіёнкі ў тыле ворага. Таму ўся краіна варожыць, хто такая на самай справе нехта «Ціханава»?

Нашы «цары», «прынцэсы», «графы» баяцца свайго народа з любой нагоды, хоць бы экалагічнай. Яны няўтульна пачуваюцца ў любым расейскім натоўпе, таму маналітна стаяць, адгарадзіўшыся ад народа аховай. Гэты судзіны не злучаюцца. Таму не шукайце ў пратэставай дэманстрацыі твараў крамлёўскіх «прынцэсаў». Адна краіна – два светы.

Telegram-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках