25 красавiка 2024, Чацвер, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Беларусі заплацяць за вывад БелАЭС з эксплуатацыі

30
Жыхары Беларусі заплацяць за вывад БелАЭС з эксплуатацыі

Улады ўжо прыдумалі, за чый кошт будуць ліквідаваць АЭС у Астраўцы.

Беларускую АЭС у Астраўцы яшчэ не паспелі дабудаваць, а ўлады ўжо прыдумалі, за чый кошт будуць яе ліквідаваць, калі прыйдзе час. Усе будучыя выдаткі, размеркаваныя на поўны час яе эксплуатацыі, будуць уключаныя ў дзейныя тарыфы на электраэнэргію, а значыць, іх аплаціць насельніцтва і суб'екты гаспадарання, паведамляе neg.by.

Аб гэтай навіне паведаміў на днях дырэктар дэпартамента ядзернай энэргетыкі Мінэнэрга Васіль Палюховіч. Ён таксама распавёў, што, зыходзячы з дзейнага заканадаўства, павінен быць створаны не толькі фонд, за кошт якога будзе пасля ажыццёўлены вывад станцыі з эксплуатацыі, але і іншыя - страхавыя, у абыходжанні з палівам і да т.п. Усё гэта, трэба разумець, таксама сплацяць спажыўцы «атамнай» электраэнэргіі.

У сваю чаргу, генеральны дырэктар Беларускай АЭС Міхаіл Філімонаў дадаў, што сума тарыфаў на электраэнэргію, будзе вядомая пасля заканчэння ўсіх работ на станцыі і падліку ўсіх выдаткаў. Пры гэтым выдаткі будуць размяркоўвацца па гадах эксплуатацыі. Нагадаем, што праектны тэрмін эксплуатацыі БелАЭС складае 60 гадоў.

Сярод навін, звязаных з Беларускай АЭС, адзначым таксама перанос тэрмінаў фізічнага пуску першага энэргаблока на студзень 2020 года (раней паведамлялася аб магчымасці ажыццявіць яго сёлета), паспяховае правядзенне ў Астравецкім раёне вучэнняў у рэагаванні на радыяцыйныя аварыі, падрыхтоўку да завозу ядзернага паліва, якая вядзе ў штатным рэжыме, і гатоўнасць сістэм супрацьпаветранай абароны да абароны Беларускай АЭС з боку ўсіх пагроз з паветра (гэта стала асабліва актуальным пасля атакі дронаў на НПЗ у Саудаўскай Арабіі).

Асобнай увагі заслугоўвае таксама інфармацыя аб магчымых перамовах аб расейскім крэдыце ў суме 10 млрд USD, выдадзеным на будаўніцтва БелАЭС, які складае 90% ад сумы выдаткаў на будаўніцтва станцыі. Паводле дзейнай крэдытнай дамовы Беларусь павінна пачаць разлічвацца па крэдыце праз 6 месяцаў пасля пачатку эксплуатацыі БелАЭС і ажыццяўляць плату роўнымі долямі ў замежнай валюце да 2035 года

Штогадовыя аплаты ў гэтым крэдыце ў 2021-2035 гадах спецыялісты ацэньвалі на 1 млрд USD. Аднак яшчэ ў красавіку гэтага года пачалося абмеркаванне магчымасці павелічэння тэрміну вяртання крэдыту з 25 да 35 гадоў і зніжэння адсоткавай стаўкі. Так, на палову выкарыстанай часткі крэдыту налічваецца 5,23% гадавых, на астатнюю - менш за 3%.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках