29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі пачалі пераарыентоўвацца на загараднае жыццё

27
Менчукі пачалі пераарыентоўвацца на загараднае жыццё
ФОТА: GAZETABY.COM

Тэндэнцыя больш чым красамоўная.

За тры кварталы 2019 года попыт на загарадныя жылыя дамы ў Менскім раёне вырас больш чым на 50% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. На фоне зніжэння попыту на сталічныя кватэры, тэндэнцыя больш чым красамоўная, піша ej.by.

Паводле звестак Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА), за студзень – верасень 2019 года ў Менскім раёне былі зарэгістраваныя 482 угоды набыцця-продажу гатовых да пражывання індывідуальных жылых дамоў. Гэта на 51% больш за паказнік аналагічнага перыяду 2018 года – 319 угодаў. Такога імклівага росту на рынку загараднага жылля не было больш за 10 гадоў.

Рост паказвае і рынак загараднага жылля ўсёй Менскай вобласці, праўда, усяго 3%. Аднак і гэта можна меркаваць рэкордам, беручы да ўвагі, што ўсе апошнія 10 гадоў рынак нязменна прасядае.

Так, калі ў студзені – верасні 2018 года ва ўсёй Менскай вобласці было зарэгістравана 4118 угодаў набыцця-продажу жылых дамоў, то ў аналагічным перыядзе 2019 года – 4264. Зрэшты, Менская вобласць таксама бывае розная. Як паказвае аналіз звестак НКА, істотна попыт вырас менавіта ў тых раёнах, якія найбольш набліжаныя да сталіцы. Так у Смалявіцкім раёне колькасць угодаў вырасла на 13%, у Пухавіцкім – на 39%, а ў Дзяржынскім раёне і зусім на рэкордныя 68%. Пры гэтым попыт расце менавіта на самыя прэстыжныя месцы.

Напрыклад, колькасць угодаў набыцця-продажу жылых дамоў у Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, які распараджаецца землямі вакол Кургана Славы, вырасла больш чым у два разы за студзень – верасень 2019 года. І гэта пры тым, што толькі надзел тут можа каштаваць больш, чым аднапакаёвая кватэра ў Менску. Некаторыя эксперты кажуць, што раён вакол Кургана Славы можа хутка стаць своеасаблівай беларускай "Рублёўкай". Тут ужо ёсць паселішчы, дзе дамы каштуюць мільён даляраў і больш, а прылеглая інфраструктура ўважаецца адной з найлепшых у прысталічных раёнах. Не выпадкова ж нядаўна Азярыцка-Слабадскі сельсавет і ААТ "Азярыцкі-Агра" наведваў кіраўнік дзяржавы.

Эксперты адзначаюць, што разам з ростам попыту на загарадныя жылыя дамы, у рост пайшлі і кошты. Праўда, пакуль яшчэ не так імкліва. Праз вялікае адрозненне розных характарыстык на той ці іншы жылы дом, параўноўваць кошты на квадратныя метры тут вельмі няпроста, але паводле звестак рыэлтараў, у 2019 годзе кошты ў сярэднім выраслі ўжо не менш чым на 10%.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках