29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугорская апазіцыя перамагла на выбарах мэра ў Будапешце

1
Вугорская апазіцыя перамагла на выбарах мэра ў Будапешце

Кандыдат, які перамог, назваў падзею «гістарычнай».

Кіроўная партыя прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана «Фідэс» пацярпела паразу ў нядзелю на муніцыпальных выбарах у Будапешце, сведчаць папярэднія звесткі Цэнтрвыбаркама, паведамляе AFP (пераклад – РБК).

Згодна з вынікамі падліку 82% бюлетэняў, адзіны кандыдат ад апазіцыі Гергель Карачон набірае 51% галасоў, у той час як кандыдат ад кіроўнай партыі Іштван Тарлош, які кіраваў вугорскай сталіцай з 2010 года, набірае блізу 44%.

«Нічога не скажаш. Сёння Будапешт прыняў гэтую пастанову і выбраў Гергеля Карачона... і я віншую яго», – сказаў Тарлош, стоячы побач з Орбанам. «Мы прымаем да ведама гэты вынік», – сказаў Орбан. «Усё, што мы можам сказаць, гэта тое, што мы гатовыя супрацоўнічаць у інтарэсах людзей, якія жывуць у краіне і ў Будапешце», прыводзіць словы вугорскага прэм'ера Associated Press.

У нядзелю ў Вугоршчыне прайшлі муніцыпальныя выбары. Заваёва сталіцы была самай амбіцыйнай мэтай апанентаў прэм'ера Віктара Орбана, чыя партыя «Фідэс» дамінуе на вугорскай палітычнай арэне з 2010 года. На гэтых выбарах апазіцыйныя партыі пастанавілі выступіць адзіным фронтам, высунуўшы адзінага кандыдата.

Перамога Карачона ўяўляе з сябе першы значны поспех вугорскай апазіцыі і першую паразу Віктара Орбана за апошнія амаль дзесяць гадоў, заўважае Le Figaro.

Акрамя таго, як адзначае выданне, апазіцыя, паводле папярэдніх звестак, лідаруе і ў некалькіх іншых буйных гарадах краіны, у той час як «Фідэс» захоўвае лідарства ў вялікай колькасці невялікіх гарадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках