25 красавiка 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксана Юшкевіч: Некаму трэба зняць свае ружовыя акуляры Dolce & Gabbana

3
Аксана Юшкевіч: Некаму трэба зняць свае ружовыя акуляры Dolce & Gabbana
АКСАНА ЮШКЕВІЧ

Уся беларуская ўлада мае быць абноўленая на 100%.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксана Юшкевіч падзялілася ў «Фэйсбуку» сваімі высновамі пасля заканчэння кампаніі для збору подпісаў:

«З пачатку ўдзелу ў выбарах я шмат пачула рознага кшталту пытанняў і інфармацыі. На жаль, не ўсе пытанні можна разгледзець падчас інтэрв'ю. Таму я на іх буду адказваць часткамі.

Многіх людзей, тых, хто да мяне падыходзіў падчас пікетаў збору подпісаў, маіх родных, знаёмых, ды і тых людзей, хто аддае перавагу атрыманню ўсёй інфармацыі з сацыяльных сетак, хвалюе пытанне: чаму я пайшла ў “дэпутаты”?

Для адказу на гэтае пытанне не трэба мець некалькі вышэйшых адукацый, навуковых ступеняў, займаць нейкую кіроўную пасаду ў соцыуме і г.д.

Адказ ляжыць на паверхні. Я чалавек, які шануе і паважае свой час (гэта адзінае, чаго вярнуць нельга), які любіць парадак ва ўсім і ўсюды, быў бы гэта дом, праца і іншыя кірункі незалежна ні ад чаго, які трымаецца прынцыпу ПАРАДАК ПАВІНЕН БЫЦЬ ВА ЎСІМ І ЎСЮДЫ». ШТО КОЖНЫ ПАВІНЕН ЗАЙМАЦЬ СВАЁ МЕСЦА, А НЕ ЧУЖОЕ І ГЭТА ТЫЧЫЦЦА АБСАЛЮТНА ЎСІХ БЕЗ ВЫКЛЮЧЭННЯ КIРУНКАЎ.

У ходзе размовы з людзьмі, зрабіўшы аналіз вызначанага кірунку, у гэтым выпадку ПАЛІТЫКІ, выразна разумееш, што людзі, якія знаходзяцца ў гэтай галіне, павінны знаходзіцца далёка за яе межамі, бо яны нічога не робяць для яе ўдасканаленні – яны бескарысныя (кажучы простай мовай – гэта статак бараноў якія ідуць і робяць тое, што ім скажуць, гэта людзі, якія не маюць свайго гледзішча – запраграмаваныя робаты).

У якіх адзінае жаданне і мэта – гэта свой матэрыяльны дабрабыт, дзеля якога яны пойдуць нават на здзяйсненне злачынства, для таго каб задаволіць свае патрэбы, а на астатняе ім глыбока напляваць.

У палітыцы людзям, маладзейшым за 27 і старэйшым за 50 гадоў – РАБІЦЬ НЯМА ЧАГО. Некаму трэба зняць свае ружовыя акуляры Dolce & Gabbana, а некаму заняцца сваімі суглобамі і ўнукамі.

Такім чынам, падводзячы вынік, можна сказаць, што ўся вертыкальная і гарызантальная галіна КІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ СУВЕРЭННАЙ ДЗЯРЖАВЫ МАЕ БЫЦЬ НА 100% КАРДЫНАЛЬНА АБНОЎЛЕНАЯ».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках