19 красавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска перамагла ў скачках з трампліна на I Сусветных гульнях у Катары

1
Беларуска перамагла ў скачках з трампліна на I Сусветных гульнях у Катары

Бронзавы медаль заваявала іншая наша спартоўка.

Беларуская водналыжніца Аляксандра Данішэўская перамагла ў скачках з трампліна на I Сусветных гульнях у Катары, паведамляецца на сайце НАК.

У акваторыі заліва Leqtaifiya Lagoon у Досе адбыліся фінальныя выступленні ў жанчынаў. Пасля кваліфікацыі Аляксандра Данішэўская заняла шостае месца, а ў вызначальным этапе спаборніцтваў у другой спробе яна выканала скачок на 49,5 м. Вынік Данішэўскай не змаглі перасягнуць канкурэнткі. Другое месца заняла Юта Менестрына (Фінляндыя) – 49,3 м.

Бронзавы медаль Сусветных пляжных гульняў заваявала іншая беларуска – Ганна Стральцова з вынікам 49,0 м.

– Шчаслівая і не чакала, што здолею перамагчы. Спрабавала паказаць свой найлепшы вынік. Усе спаборніцы моцныя і годныя. Пасля скачка моцна хвалявалася, таму што пасля мяне маглі паказаць і больш высокі вынік. Вельмі прыемнае заканчэнне сезону, – адзначыла Аляксандра Данішэўская.

Сусветныя пляжныя гульні праходзяць у Досе (Катар) да 16 кастрычніка. Медалі прапануюцца ў 14 дысцыплінах: пляжны гандбол, футбол, тэніс, валейбол і барацьба, а таксама баскетбол 3 × 3, акватлон, карфбол, вейкборд, водныя лыжы, скейтборд, плаванне на адкрытай вадзе, ката (каратэ) і боўлдэрынг (від скалалажання). У спаборніцтвах удзельнічаюць больш за 1240 атлетаў.

Сусветныя пляжныя гульні праводзяцца адзін раз на 2 гады пад кіраўніцтвам Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках