29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаман Габышаў прызначыў дату паходу на Маскву

2
Шаман Габышаў прызначыў дату паходу на Маскву
АЛЯКСАНДР ГАБЫШАЎ
ФОТА: ЧИТА.РУ

Якуцк стаў аператыўным штабам атрада.

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў пастанавіў адкласці паход на Маскву да вясны. Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту сайта Сибирь.Реалии. Але калі "хісткае перамір'е" з уладамі скончыцца, то шаман гатовы ў любы момант выступіць з атрадам з Якуцка – нягледзячы на падпіску пра нявыезд і крымінальную справу ў дачыненні да яго.

Паводле словаў Габышава, ён збірае атрад у Якуцку для кансалідацыі сваіх сілаў. Удзельнікі атрада будуць прыбываць паступова, агульная колькасць атрада – блізу 20 чалавек. Пакуль Якуцк становіцца "аператыўным штабам атрада".

"Паход наш прадаўжаецца, мэты нашы тыя ж стаяць – палітычныя, рэлігійныя – ранейшыя, – заявіў шаман. – Цяпер ідзе напружаная барацьба з уладамі, дыялог. Каб быць упэўненым у сваіх сілах, у сваёй рацыі, я кансалідуе свае сілы. Атрад – гэта мае самыя верныя людзі. Я іх клічу, каб прадаўжаць барацьбу разам з імі, я узмацняюся. Будзем адстойваць свае інтарэсы, сваю праўду, сваю волю. Як доўга будзе гэтая барацьба – залежыць ад абставінаў".

Габышаў дадаў, што адна з задачаў – гэта "згуртоўванне" мясцовага насельніцтва, якое моцна раз'яднанае. Паводле ягоных словаў, ён прадаўжае барацьбу і першым робіць крок – збірае атрад.

"Пакуль не вылучалі – чакаем рэакцыі грамадскасці і ўладаў, – апавёў шаман. – Калі пачнуцца ганенні на мяне і мой атрад, мы адсюль сыдзем у любы час, хоць зімой. Але калі ўсё мірна, дыялог з уладамі будзе прадоўжаны, то мы застанемся тут да вясны. Увесну ўжо адсюль пойдзем".

Калі сітуацыя будзе развівацца спрыяльна, то плануецца, што атрад на транспарце дабярэцца да таго месца, дзе быў спынены паход Габышава на Маскву, і рух прадоўжыцца адтуль. Калі будзе супрацьдзеянне ўладаў, то атрад зноў рушыць з Якуцка.

Раней Габышаў адказаў на крытыку мясцовых уладаў, што яго атачаюць "сумнеўныя людзі, якія ім карыстаюцца". Напрыклад, кіраўніку рэспублікі Айсену Мікалаеву ён прапанаваў далучыцца да ліку сваіх прыхільнікаў і стаць "першым несумнеўным чалавекам побач", а таксама "запрасіць каманду", каб быць "светлымі людзьмі" ў ягоным атачэнні. Абвінавачванні ў няўпамятнасці, прэтэнзіі паліцыі і ФСБ, а таксама спробы адправіць яго на прымусовае лекаванне шаман назваў "вяртаннем карнай медыцыны позняга СССР".

Аляксандр Габышаў у сакавіку адправіўся ў Маскву для правядзення "абраду выгнання Пуціна". Яго затрымалі 19 верасня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці. Ён быў дастаўлены ў Якуцк, а пасля – у псіханеўралагічны дыспансер рэспублікі. У дачыненні да шамана распачалі крымінальную справу аб закліках да экстрэмізму. З яго ўзялі падпіску пра нявыезд. Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза на замову следства прызнала Габышава няўпамятным.

У канцы верасня атрад шамана абвесціў пра спыненне паходу пасля таго, як, паводле словаў прыхільнікаў Габышава, ім пагражалі ў паліцыі абвінавачваннямі ў тэрарызме. Паводле афіцыйнай версіі, пра роспуск атрада праз тэлефон папрасіў сам Габышаў.

У праваабарончай арганізацыі Amnesty International якуцкага шамана назвалі вязнем сумлення і запатрабавалі ягонага вызвалення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках