28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі за атручванне Скрыпаляў

9
Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі за атручванне Скрыпаляў

Таксама пад санкцыі трапілі сірыйскія чыноўнікі рэжыму Асада.

Рада Еўрапейскага звязу прадоўжыла санкцыі супраць Расеі за ўжыванне хімічнай зброі ў брытанскім Солсберы ў сакавіку 2018 года. Як гаворыцца ў прэс-рэлізе рады, эканамічныя захады будуць дзейнічаць да 16 кастрычніка 2020 года, піша segodnya.ua.

Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя ў дачыненні да чатырох расейцаў, якіх у ЕЗ уважаюць вінаватымі ў атручванні былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля, ягонай дачкі Юліі і брытанцаў, якія атруціліся выпадкова.

Пад санкцыі трапілі кіраўнік Галоўнай управы Генштаба ВС Расеі (былой Галоўнай выведвальнай управы) Ігар Касцюкоў, ягоны першы намеснік Уладзімір Аляксееў, а таксама Анатоль Чапіга (Руслан Башыраў) і Аляксандр Мішкін (Аляксандр Пятроў), якіх Лондан уважае супрацоўнікамі ГРУ, што ўжылі баявое атрутнае рэчыва .

Акрамя расейцаў, пад санкцыі ЕЗ патрапілі пяць прадстаўнікоў рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада, якіх Еўропа падазрае ў неаднаразовым ужыванні хімзброі супраць паўстанцаў.

Акрамя фізічных асобаў, пад санкцыі патрапіў сірыйскі Цэнтр навуковых даследаванняў і распрацовак (SSRC), які падазраецца ў распрацоўцы хімічнай зброі.

Фігурантам санкцыйнага спісу забаронены ўезд у Еўразвяз, а грамадзянам ЕЗ забаронена з імі супрацоўнічаць і дапамагаць, а іхнія рахункі і маёмасць у Еўропе павінны быць замарожаныя.

Нагадаем, вясной мінулага года былы двайны шпіён Сяргея Скрыпаль і ягоная дачка Юлія пацярпелі ад уздзеяння баявога нервова-паралітычнага рэчыва сямейства «Навічок», нанесенага на дзвярную ручку іх дома ў Солсберы. Пазней незалежныя следчыя раскрылі гэта як двайны правал ГРУ, паколькі Скрыпалі перажылі замах, а імёны атрутнікаў былі раскрытыя. Імі апынуліся супрацоўнікі расейскіх спецслужбаў Анатоль Чапіга, Аляксандр Мішкін і Дзяніс Сяргееў.

Праз гэта ў жніўні летась Дзярждэп ЗША прыняў пастанову пра ўвядзенні ў дзеянне супраць РФ першага пакета санкцый, звязаных з «справай Скрыпаляў». Санкцыі ўводзіліся ў адпаведнасці з законам ЗША пра кантроль над хімічнай і біялагічнай зброяй і пра забарону яе ваеннага ўжывання ад 1991 года і ўказам тагачаснага прэзідэнта ЗША Біла Клінтана 12851 ад 1994 года.

А 1 жніўня сёлета прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які прадугледжвае ўвядзенне другога пакета санкцый у дачыненні да Расеі. Ён даручыў Мінфіну і Дзярждэпу ЗША ўсяляк перашкаджаць прадастаўленню любых пазык, фінансавай або тэхнічнай дапамогі Расеі з боку міжнародных фінансавых установаў. Гэта таксама забаранілі рабіць і ўсім амерыканскім банкам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках