25 красавiка 2024, Чацвер, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прынізілі тачку»: празмерна загружаны блокамі «Масквіч» сфатаграфавалі ў Менску

12
«Прынізілі тачку»: празмерна загружаны блокамі «Масквіч» сфатаграфавалі ў Менску

Салон аўто цалкам забілі будаўнічымі блокамі.

На менскай вуліцы Галубка відавочца сфатаграфаваў «Масквіч», салон якога быў забіты блокамі для будоўлі. Уладальнік нагрузіў і багажнік на даху. Фота з'явілася ў пабліку «НЗ Беларусь/Будзь у курсе!», піша abw.by.

«Савецкі аўтапрам! Іншамарка 2000-х ужо б сплюснулася», - каментуюць карыстальнікі.

Зрэшты, хтосьці тут жа адказаў: «Вы яшчэ не бачылі, што ў «пасаты» 1990-х грузяць і колькі!»

А яшчэ: «Вы не бачылі, што ўзбекі ў сябе на радзіме на «масквічах» возяць» і «Цяпер я зразумеў, якое аўто трэба набываць».

У той жа час такая перавозка вельмі небяспечная. Груз зверху ніяк не замацаваны, пры рэзкім тармажэнні блокі могуць упасці. Акрамя таго, агляд у кіроўцы «масквіча» відавочна абмежаваны.

«Прынізілі тачку», - жартуюць карыстальнікі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках