15 снежня 2019, Нядзеля, 21:52
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

NEXTA распавёў пра новае НЗ у беларускім войску

14
NEXTA распавёў пра новае НЗ у беларускім войску

Жаўнер тэрміновай службы адпраўляецца дамоў інвалідам.

Бяда зноў здарылася ў 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, якая брала ўдзел у нядаўніх вучэннях на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей, паведамляе Telegram-канал NEXTA.

Як паведамляюць нашы крыніцы ў войсках, жаўнер атрымаў цяжкую траўму ад калегі. Дэсантнік стрэліў таварышу проста ў вока халастым зарадам. Менавіта дзякуючы гэтаму пацярпелы застаўся жывы, хоць і пазбавіўся аднаго вока. Цяпер ён атрымае інваліднасць і будзе камісаваны.

А вінаватага, мяркуючы з усяго, чакае крымінальная справа. Яно будзе залежаць ад шматлікіх фактараў і сапраўдных матываў, у якіх цяпер разбіраецца следства: быў стрэл замахам на наўмыснае забойства, спробай пажартаваць або жа недарэчнай выпадковасцю. Прэс-служба Мінабароны Беларусі, як звычайна, утаіла інфармацыю пра інцыдэнт.