28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта злачынства»: у цэнтры Менска рабочыя раскапалі габрэйскія могілкі

22
«Гэта злачынства»: у цэнтры Менска рабочыя раскапалі габрэйскія могілкі

Грамадскія актывісты даўно прапаноўвалі абараніць пахаванне законам.

Падчас пракладкі труб на Калектарнай вуліцы ў Менску з зямлі дасталі магільныя пліты габрэйскіх пахаванняў. На будаўнікоў паскардзіліся ў пракуратуру, паведамляе «Радыё Свабода».

Сквер за Калектарнай вуліцай - гэта тэрыторыя старых габрэйскіх пахаванняў. Могілкі перастала дзейнічаць у другой палове мінулага стагоддзя. 9 кастрычніка адразу на ўскраіне сквера выкапалі траншэю для пракладкі труб і зачапілі магільныя пліты.

На зямлі бачныя некалькі надмагілляў, на некаторых з іх праглядаюцца даты жыцця пахаваных. Вось кавалак надмагілля з датамі - 1903-1925, чытаецца прозвішча пахаванага, Розенгаўз. Побач - цэлае надмагілле. Разам з надмагіллямі пры пракладванні траншэі з зямлі паднялі і парэшткі пахаваных.

Хто раскапаў могілкі

Спачатку неабыякавыя да гістарычнай спадчыны актывісты пісалі, што траншэю зрабілі, каб падвесці камунікацыі да гатэля «Імперскі», які будуецца на другім баку сквера, на вуліцы Клары Цэткін.

Як распавялі журналістам у кампаніі «Марконбуд», якая будуе гатэль, камунікацыю ў скверы яны не пракладалі.

Паводле інфармацыі журналістаў, гэта зрабілі, каб пракласці камунікацыі да метро, якое будуецца непадалёк. Паводле закона знойдзенымі парэшткамі павінны займацца праваахоўнікі, каб ідэнтыфікаваць іх. У адміністрацыі Маскоўскага раёна адмовіліся ад каментароў з нагоды гэтай будоўлі.

«Гэта незаконна»

Такія дзеянні падпадаюць пад крымінальны артыкул - «Здзек з трупаў або магілаў», упэўнены старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. З нагоды раскопак могілак ён звярнуўся ў пракуратуру з лістом з просьбай правесці праверку і распачаць крымінальную справу.

«Гэта не вельмі старыя могілкі, яны пачалі фармавацца ў другой палове XIX стагоддзя. Яны былі дзейнымі да пачатку 60-х гадоў. Затым іх зруйнавалі, прыбралі пахаванні і зрабілі гарадскі сквер. Сёлета мы прапаноўвалі Менгарвыканкаму надаць могілкам статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, але Менгарвыканкам адмовіў. Цяпер давядзецца звяртацца зноўку, у сувязі з новымі абставінамі», - распавёў Антон Астаповіч.

Менгарвыканкам адмовіўся надаць могілкам статус каштоўнасці, бо «там і так мемарыяльны сквер». Паводле беларускіх законаў пляцоўкі, дзе знаходзяцца старыя магілы, могуць выкарыстоўвацца пад зялёныя насаджэнні. Будаваць нешта на такой тэрыторыі нельга.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках