20 красавiка 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўабаронца БАТЭ ўвайшоў у топ-5 найлепшых бамбардзіраў у гісторыі нацыянальнай каманды Беларусі

1
Паўабаронца БАТЭ ўвайшоў у топ-5 найлепшых бамбардзіраў у гісторыі нацыянальнай каманды Беларусі
Фота: Getty Images

У афіцыйных матчах за нацыянальную каманду на рахунку Драгуна 10 галоў.

Паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун увайшоў у топ-5 найлепшых бамбардзіраў галоўнай каманды Беларусі за ўсю яе гісторыю. Пасля таго, як ён вызначыўся на 54-й хвіліне матчу Беларусь - Нідэрланды, на ягоны рахунак запісалі 11 галоў, паведамляе «Прессбол».

Часцей за яго ў браму спаборнікаў траплялі толькі Максім Рамашчанка - 20 разоў, Сяргей Карніленка - 17, Віталь Кутузаў - 13 і Вячаслаў Глеб - 12.

Пры гэтым у афіцыйных матчах за «нацыяналку» на рахунку Драгуна 10 галоў. Ніякі іншы беларускі футбаліст не адрозніваўся часцей. Таксама па 10 раз у матчах афіцыйнай катэгорыі забівалі Цімафей Калачоў і Сяргей Карніленка.

8 раз у паядынках такога рангу адзначаўся Віталь Кутузаў, па 7 - Раман Васілюк і Максім Рамашчанка, 6 - Валянцін Бялькевіч, 5 - Сяргей Герасімец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках