20 красавiка 2024, Субота, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца, праз якога ў аварыі пад Белаазёрскам загінулі пяць чалавек, атрымаў максімальны тэрмін

12
Кіроўца, праз якога ў аварыі пад Белаазёрскам загінулі пяць чалавек, атрымаў максімальны тэрмін

У яго крыві выявілі алкаголь.

Наступныя 10 гадоў ён правядзе ў калоніі агульнага рэжыму. Такі прысуд абвясціў суд, паведамляе «Радыё Свабода».

Андрэй Букраба сказаў, што не ведае, ці будзе абскарджваць прысуд. Бацька і сябры Букрабы ад каментароў адмовіліся.

Аварыя адбылася 7 ліпеня. Пазадарожнік «Мерседэс», якім кіраваў нецвярозы 31-гадовы мясцовы жыхар, зляцеў з дарогі на закругленні і зваліўся ў канал. У аўтамабілі былі 10 чалавек. Загінулі пяцёра, у тым ліку трое дзяцей.

Са слоў следчых, у момант аварыі хуткасць аўтамабіля складала 90 км/г. У крыві кіроўцы быў знойдзены алкаголь - 1,59 праміле. Ён цалкам прызнаў сваю віну.

«Яшчэ раз прашу, даруйце: я нікога не хацеў забіваць», - сказаў у апошнім слове Андрэй Букраба.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках