28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Сала - найлепшы прадукт для ўмацавання імунітэту

30
Навукоўцы: Сала - найлепшы прадукт для ўмацавання імунітэту

Каб наша імунная сістэма заўсёды была ў тонусе, ёй неабходныя вітаміны С і В 12.

Вялікая іх колькасць змяшчаецца ў цытрусавых, так што завядзіце сабе правіла заўсёды мець дома, напрыклад, цытрыну, піша lenta.ru.

Наша імунная сістэма мае патрэбу ў такіх элементах, як цынк, медзь, селен і марганец - аўсянка і грэчка ўтрымліваюць селен, а ў арэхах шмат марганцу.

Нашаму арганізму не абысціся без жалеза, вядома, гэта не спадабаецца вегетарыянцам, але шмат жалеза змяшчаецца ў мясе.

Аб карысці фітанцыдаў, якія змяшчаюцца ў цыбулі і часнаку ведаюць абсалютна ўсе, але нярэдка забываюць гэтым карыстацца, а дарма. Праверана, што калі дзіця носіць з сабой зубчык часнаку (пажадана на шыі), хварэць яно не будзе.

А яшчэ медыкі вельмі рэкамендуюць аздараўляцца з дапамогай звычайнага, шматлікімі ўлюбёнага, свінога сала. Амаль 4 чайныя лыжкі сала кожны дзень забяспечаць вам устойлівы супрацьпрастудны эфект. А калі сала нацерці спецыямі (імбірам, гваздзікай або цынамонам), то эфект узмоцніцца.

Калі вы не ўжываеце сала, то яго цалкам можна замяніць нерафінаваным раслінным алеем.

Алей, узбагачаны спецыямі, вы можаце альбо проста ўжываць па сталовай лыжцы ў дзень, альбо разам з вашай улюбёнай ежай, дадаючы ў яе.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках