24 красавiка 2024, Серада, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 уражальных лічбаў пра ўкраінскае войска

6
10 уражальных лічбаў пра ўкраінскае войска

Напрыклад, колькі кантрактнікаў і метраў да ворага.

Сёння, 14 кастрычніка, адзначаецца Дзень абаронцы Украіны. «Новое время» прыводзіць 10 уражальных лічбаў пра ўкраінскае войска.

1. Ва Узброеных сілах Украіны служыць амаль 250 тысяч вайскоўцаў.

2. У 2014 годзе, калі пачалася вайна на Данбасе, ва ўкраінскіх войсках служыла амаль 140 тысяч чалавек, за чатыры гады вайны колькасць вайскоўцаў вырасла больш чым на 100 тысяч чалавек.

3. На гэты момант ва УСУ служыць больш за 27 тысяч жанчын. З 2008 года, калі жанчын-вайскоўцаў было толькі 1800, іх колькасць вырасла ў 15 разоў.

4. У 2014-2018 гадах кантракт з УСУ падпісалі 170 тысяч вайскоўцаў.

5. З 1 траўня 2019 года мінімальнае грашовае забеспячэнне вайскоўцаў-кантрактнікаў, якія знаходзяцца непасрэдна на лініі баявога сутыкнення, складае 27 300 грыўняў, якія знаходзяцца ў іншых раёнах ААС - 16 800 грыўняў.

6. На 1 ліпеня 2019 года статус удзельнікаў баявых дзеянняў атрымалі больш 369 тысяч чалавек, больш чым 238 тысяч з іх - вайскоўцы УСУ.

7. У траўні 2019 года пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што за час вайны на Данбасе загінулі 2973 украінскіх вайскоўцаў.

8. 26 сакавіка 2014 года каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук паведаміў, што Расея незаконна анэксавала Крым, захапіла 51 карабель Узброеных сіл Украіны.

У ліпені 2016 года Парашэнка заяўляў, што гэта амаль 70% карабельнага складу.

9. Згодна з праектам дзяржбюджэту на 2020 год, які быў унесены на разгляд Рады, выдаткі на абарону павінны скласці 245,8 млрд грн - на 33,8 млрд грн больш, чым, у 2019 годзе.

10. У чэрвені 2019 года ўкраінскае войска заняло новыя пазіцыі пад Данецкам. Як паведамілі вайскоўцы, адлегласць ад украінскіх пазіцый да гарадской рысы часова акупаваных Аляксандраўкі і Данецка складае ад 100 да 250 метраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках