19 красавiка 2024, Пятніца, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі параўнаў анэксію Крыма і вайну на Данбасе з «шокавай тэрапіяй»

33
Зяленскі параўнаў анэксію Крыма і вайну на Данбасе з «шокавай тэрапіяй»
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ: СЁННЯ САПРАЎДЫ ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Да анэксіі Крыма і пачатку вайны на Данбасе Украіна жыла «надта бесклапотна».

Анэксія Крыма і вайна на Данбасе сталі для Украіны «шокавай тэрапіяй». Пра гэта 14 кастрычніка на сустрэчы з вайскоўцамі аперацыі Аб'яднаных сілаў заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, відэа яго выступу размясціў у Facebook Офіс прэзідэнта Украіны.

«Анэксаваны Крым і пачатак вайны на Данбасе. Стужкі жудасных навін з колькасцю ахвяр, абстрэлаў, захопленых населеных пунктаў. Гэта ўсё была сапраўды «шокавая тэрапія». Як быццам 2 тысячы вольт прапусцілі па целе нашай роднай Украіны», - сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Ён адзначыў, што 14 кастрычніка для краіны - «не проста чарговае свята і не звычайны выхадны ў календары».

«Сёння сапраўды вялікі дзень - Дзень абаронцы Украіны, дзень адважных, бясстрашных і непераможных воінаў, мужчын і жанчын з усіх куткоў нашай незалежнай Украіны, сапраўдных нацыянальных герояў, якія штодня абараняюць нашу радзіму», - заявіў Зяленскі.

Са слоў прэзідэнта, украінцы раней «жылі надта бесклапотна».

«Такія моманты сапраўды з'яўляюцца момантамі ісціны, калі ў цэлага народа ёсць толькі два шляхі. Першы - здацца і назаўсёды знікнуць з твару зямлі. Ці нарадзіцца другі раз, насуперак усяму, на злосць усім ворагам, падняцца на ногі, атрэсці пыл, усміхнуцца і сказаць: «Не, не дачакаецеся». Мы выбралі менавіта гэты шлях... таму што мы - украінцы», - сказаў Зяленскі.

14 кастрычніка адзначаюць Дзень абаронцы Украіны. Свята было ўстаноўленае ў 2014 годзе, з 2015-га гэты дзень з'яўляецца непрацоўным.

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскім войскам і баевікамі, якіх падтрымлівае Расея, і якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога боку. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на выстаўленыя Украінай факты і доказы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках