19 красавiка 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Шаравера выйшаў на волю

Канстанцін Шаравера выйшаў на волю
КАНСТАНЦІН ШАРАВЕРА

Былы гендырэктар «Цмокi-Мiнск» быў арыштаваны ў 2014 годзе.

Асуджаны ў 2016 годзе экс-гендырэктар баскетбольнага клуба «Цмокi-Мiнск» Канстанцін Шаравера выйшаў на волю, паведамляе naviny.by.

Ён быў арыштаваны ў 2014 годзе. Судовы працэс над Шараверам распачаўся 14 снежня 2015 года. У лютым яго зрабілі закрытым. Гэта было выклікана пачаткам даследавання дакументаў, якія ўяўляюць камерцыйную тайну.

Незадоўга да затрымання Шаравера адзначыў 60-годдзе. Згодна з матэрыяламі справы, бяседа з нагоды юбілею праходзіла на базе клуба пад выглядам навучальнага семінара. Абвінавачванне звярнула ўвагу, што паколькі госці ўжывалі алкаголь, гэта было забаўляльнае, а не адукацыйнае мерапрыемства.

Суд прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса (ч.2,4 арт. 210, ч.2 арт. 424) - у завалоданні маёмасцю ў асабліва буйнай суме шляхам злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі, паўторна і ў складзе групы асоб паводле папярэдняй змовы.

Канстанцін Шаравера - у мінулым вядомы савецкі баскетбаліст. У 1970-80-я гады абараняў колеры менскага клуба РТІ, які выступаў у вышэйшай лізе чэмпіянату СССР.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках