22 лiстапада 2019, Пятніца, 16:52
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

Медыкі назвалі тры спосабы адпачыць пры адсутнасці адпачынку

8
Медыкі назвалі тры спосабы адпачыць пры адсутнасці адпачынку

Напружаная праца можа справакаваць «прафесійнае выгаранне».

Эксперты ў галіне медыцыны і псіхалогіі назвалі дзейсныя спосабы, якія дапамагаюць маральна адпачыць і пазбегнуць ператамлення пры адсутнасці адпачынку. Напружаныя працоўныя будні для большасці супрацоўнікаў могуць пагражаць «прафесійным выгараннем», таму важна хоць бы мінімальна мяняць абстаноўку або графік, каб не дапусціць сур'ёзных праблемаў, піша lenta.ua.

У першую чаргу, калі да адпачынку далёка, а праца ладна «напружвае», эксперты рэкамендуюць унесці некаторыя змены на працоўным месцы. Гэта можа быць проста перастаноўка мэблі, даданне ў інтэр'ер новых элементаў або змена шпалераў на працоўным стале кампутара. Такі падыход дапаможа пазбегнуць назапашвання негатыўных эмоцый і здыме напругу.

Таксама можна ўнесці папраўкі ў звыклы распарадак дня, да прыкладу, пераносам трэніровак у спартзале з вечару на раніцу, зменай месца і часу абеду ці знойдзенымі новымі ідэямі датычна ранейшых задачаў. Такім чынам, на думку нейрабіёлагаў, можна павысіць «пластычнасць» мозгу і павысіць канцэнтрацыю ўвагі.

Трэці названы экспертамі спосаб – адключэнне смартфона на некаторы час. Асабліва гэта варта рабіць пасля працы, а вызвалены час аддаць не на праверку сацсетак або паштовай скрыні, а на зносіны з роднымі і сябрамі.