24 красавiка 2024, Серада, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Латвіі канфіскаваў $ 30 мільёнаў, звязаных з экс-чыноўнікамі Украіны

8
Суд у Латвіі канфіскаваў $ 30 мільёнаў, звязаных з экс-чыноўнікамі Украіны

Пытанне вяртання актываў ва Украіну будзе развязвацца на міжурадавым узроўні.

Суд у Латвіі канфіскаваў $ 30 млн сродкаў, звязаных з украінскімі былымі чыноўнікамі, паведаміла 15 кастрычніка прэсавая служба Генеральнай пракуратуры Украіны, паведамляе "Гордан".

"Дзякуючы супольным намаганням Генеральнай пракуратуры Украіны і кампетэнтных органаў Латвійскай Рэспублікі, латвійскі суд прыняў пастанову, якая прызнае злачынным паходжанне сродкаў на суму больш за $ 30 млн, якія звязваюць з былымі ўкраінскімі чыноўнікамі, і прынятая пастанова пра іх канфіскацыю. Названыя сродкі ў пачатку 2015 году былі арыштаваныя ў рамках запыту Генеральнай пракуратуры Украіны аб прадастаўленні прававой дапамогі", – сказана ў паведамленні.

Пытанне вяртання актываў ва Украіну будзе развязвацца на міжурадавым узроўні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках