29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт 70-тысячны стадыён у Кіеве разам з Міхалком спявае «Воіны святла»

7
Відэафакт 70-тысячны стадыён у Кіеве разам з Міхалком спявае «Воіны святла»
Сяргей Міхалок

Як беларускі музыка разаграваў «Алімпійскі» перад матчам Украіна – Партугалія.

14 кастрычніка ў рамках кваліфікацыі на Еўра-2020 нацыянальная каманда Украіны ў футболе прымала ў Кіеве дзейнага чэмпіёна Еўропы Партугалію. Перад пачаткам сустрэчы 70-тысячны НСК «Алімпійскі» разаграваў беларускі музыка Сяргей Міхалок і ягоны гурт «Ляпіс-98», піша tut.by.

Перад стартам матчу аркестр «Ляпіс-98» праспяваў свой хіт «Воіны святла» ва ўнісон з 70-тысячным стадыёнам. Сяргей Міхалок крута зарадзіў стадыён і пажадаў перамогі ўкраінцам. Паглядзіце на наймагутнейшы перформанс у ягоным выкананні.

Нагадаем, зборная Украіны перамагла ў Партугаліі з лікам 2:1 і, забяспечыўшы сабе першае месца ў групе «B», датэрмінова адабралася на чэмпіянат Еўропы 2020. Галы ў складзе гаспадароў забілі Раман Ярамчук і Андрэй Ярмоленка.

У партугальцаў забітым мячом адзначыўся капітан Крышціяну Раналду, які рэалізаваў пенальці і аформіў 700-ы гол у кар'еры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках