18 красавiка 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў новага камандавальніка ўнутранымі войскамі

19
Лукашэнка прызначыў новага камандавальніка ўнутранымі войскамі

З 2018 года ён кіраваў штабам службы бяспекі дыктатара.

У аўторак, 15 кастрычніка, Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Так, намеснікам міністра ўнутраных справаў – камандавальнікам унутранымі войскамі ён прызначыў Юрыя Назаранку, паведамляе БелТА.

– Тое, што вы не кіравалі злучэннямі, не думаю, што гэта вялікі недахоп. Вам не трэба будзе франтамі кіраваць – вам трэба будзе забяспечыць парадак у краіне. Пры неабходнасці, калі давядзецца задзейнічаць нашы ўнутраныя войскі. Гэта ваша прэрагатыва, гэтым вы адрозніваецеся і будзеце адрознівацца ад іншых – вам трэба забяспечыць парадак унутры краіны, – сказаў дыктатар пасля прызначэння. – Не дай бог, што мы, людзі ў пагонах, усе пойдзем на фронт, калі пагроза будзе звонку.

Лукашэнка адзначыў, што Юры Назарэнка кіраваў Спецыяльным атрадам хуткага рэагавання (САХР) унутраных войскаў. Кіраўнік мяркуе, што досвед камандавання гэтым падраздзяленнем спатрэбіцца Юрыю Назаранку пры далейшай службе.

– Гэта вельмі падрыхтаваны атрад. Я добра гэта ведаю, таму што актыўна ўдзельнічаў у ягоным фармаванні, калі ён толькі нараджаўся. Мы яго шліфавалі, і я спадзяваўся, што гэта будзе вельмі добры калектыў. Я нічога дрэннага не чуў пра дзейнасць САХРа, толькі станоўчае. Хлопцы заўсёды ў страі. Мы заўсёды мабілізуем атрад для затрымання і нейтралізацыі рознага кшталту бандзюганаў і іншых.

Юрыю Назаранку 43 гады, ён скончыў Ваенную акадэмію Беларусі. Цягам 10 гадоў, да 2007 года, праходзіў службу на розных пасадах у вайсковай часці 3214 унутраных войскаў. У 2009 годзе стаў першым намеснікам камандзіра часткі – кіраўніком штаба в/ч 5526 у Берасці.

З сакавіка 2010-га да кастрычніка 2014 года служыў на падраздзяленнях Службы бяспекі дыктатара.

У кастрычніку 2014 года стаў камандзірам Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання в/ч 3214. Праз два гады – камандзірам Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС.

З сакавіка 2018 года кіраваў штабам Службы бяспекі Лукашэнкі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках